2550 рублёў штрафаў прысудзілі ў Берасьці за пратэст супраць акумулятарнага заводу

Пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу 21 красавіка ў Берасьці
Пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу 21 красавіка ў Берасьці

У Ленінскім судзе Берасьця аштрафавалі чатырох удзельнікаў пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

  • Дзьмітрыя Андрасюка — на 1020 рублёў,
  • Віталя Казака — на 765 рублёў,
  • Алега Вялава — на 637 рублёў 50 капеек,
  • Віктара Сендара — на 127 рублёў 50 капеек.

Іх прызналі вінаватымі ў парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах.

Агульная сума штрафаў — 2550 рублёў, гэта 100 базавых велічыняў.

Сваёй віны берасьцейцы не прызналі. Віталь Казак заявіў, што ён мае права вольна гуляць па горадзе дзе заўгодна.

Дзьмітрыя Андрасюка выдалілі з судовай залі пасьля адмовы спыніць відэаздымку судзьдзі.

Сьведкамі на ўсіх судах былі міліцыянты.

Берасьцейцаў судзілі за ўдзел у акцыях супраць акумулятарнага заводу 7 і 14 красавіка. 25 і 26 красавіка судовы канвэер за гэтыя акцыі працягнецца — адбудзецца яшчэ 10 працэсаў.

​
XS
SM
MD
LG