Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#БНР101 на «Дынама». Арганізатары падалі заяўку ў Менгарвыканкам

абноўлена

Сьвяткаваньне 100 год БНР ля Опэрнага тэатру ў Менску, 25 сакавіка 2018

Арганізатары Дня Волі-2019 падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне 24 сакавіка шэсьця ад вуліцы Кастрычніцкая да стадыёна «Дынама», дзе адбудуцца мітынг і канцэрт.

Сьцісла:

  • Заяўку падалі: Арт Сядзіба і Партыя БНФ;
  • Лёзунг Дня Волі-2019 — «Жыве Незалежная Беларусь».

Чаму шэсьце па вуліцы Кастрычніцкай?

На вуліцы амаль адсутнічае аўтамабільны рух, яе перакрыцьцё ў выходны дзень «нікому ня будзе замінаць», лічаць арганізатары.

Чаму канцэрт і мітынг на «Дынама»? Цытаты арганізатараў

Сымбалічна. Першы дазволены мітынг пад бел-чырвона-белымі сьцягамі прайшоў 30 гадоў таму, 19 лютага 1989 году, менавіта на стадыёне «Дынама». Мітынг арганізавалі аргкамітэта БНФ і Канфедэрацыя беларускіх суполак (на той момант каля 100 моладзевых нацыянальна-дэмакратычных арганізацый).

«Мітынг у падтрымку перабудовы», 19 лютага 1989 году
«Мітынг у падтрымку перабудовы», 19 лютага 1989 году

Рэалістычна. Інфраструктура стадыёна дазваляе разьмясьціць за 30 тысяч чалавек, а таксама «пазбавіць арганізатараў ад магчымых праблемаў пры дрэнным надвор’і».

Колькасьць удзельнікаў і затрыманых на Дзень Волі
Колькасьць удзельнікаў і затрыманых на Дзень Волі

Кіраўніцтва стадыёну сказала арганізатарам падчас перамоваў, што на «Дынама» можна «закрыць поле і бегавыя дарожкі адмысловым пакрыцьцём, паставіць сцэну, забясьпечыць наведнікаў харчаваньнем і цёплымі напоямі праз шматлікія кропкі продажу на стадыёне».

Відовішчна. «Вялікія экраны і сцэна, новы прыгожы стадыён, тысячы людзей і ўрачыстая атмасфэра — усё гэта дазволіць стварыць сапраўднае сьвята беларускага адзінства».

Што важна ведаць пра падрыхтоўку Дня Волі-2019?

  • 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
  • 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
  • 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
  • 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
  • 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
  • 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
  • 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
  • 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.

Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG