Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эквадорцы на рэфэрэндуме падтрымалі абмежаваньне прэзыдэнцкага тэрміну


Прэзыдэнт Эквадору Ленін Марэна.
Прэзыдэнт Эквадору Ленін Марэна.

У Эквадоры праведзены рэфэрэндум аб колькасьці тэрмінаў перавыбраньня прэзыдэнта. Паводле Канстытуцыі, прэзыдэнт можа быць пераабраны толькі на другі чатырохгадовы тэрмін.

Аднак у 2015 годзе была ўведзена норма аб неабмежаванай колькасьці перавыбраньняў кіраўніка дзяржавы. У нядзелю, 4 студзеня дзьве траціны выбарнікаў, якія галасавалі на рэфэрэндуме, падтрымалі адмену гэтай нормы.

Рэфэрэндум праводзіўся з ініцыятывы дзейнага кіраўніка дзяржавы Леніна Марэна. Некаторыя крыніцы сьцьвярджаюць, што ён прыхільнік заканадаўчага замацаваньня прынцыпу зьмяняльнасьці ўлады. Іншыя лічаць, што Марэна хацеў пазбавіць свайго папярэдніка Рафаэля Карэа магчымасьці зноў прэтэндаваць на пасаду прэзыдэнта.

Норма аб неабмежаванай колькасьці прэзыдэнцкіх тэрмінаў была ўведзена пры Рафаэле Карэа ў 2015 годзе. Ленін Марэна займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта ў пэрыяд праўленьня Карэа ў 2007-2013 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG