Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спазьняецца


Тэадор Русо, «Лес зімою на зьмярканьні» (1847)

Апошнія дні году, які неўзабаве адыдзе. Час урачыстасьці найдаўжэйшых начэй. Сьвінцовы купал навіслага неба — звычайная зьява. Сонца — госьць рэдкі. У дзевяць раніцы яшчэ паўзмрок. Рана вечарэе.

Сасоньнік. Так мясцовыя жыхары называюць разьмешчаны побач невялікі лясны масіў, дзе любяць шпацыраваць аматары дзікай прыроды. Мы з добрай знаёмай таксама штодня папаўняем тут недахоп асеньне-зімовага руху.

Лес пахне хваёвай сьвежасьцю, пабляклай травой, вільготнай зямлёй. Першы сьнег бязьлітасна «зьела» несвоечасовая адліга. Усё вакол дыхае цішынёй і спакоем. Нават птушкі ня лётаюць, і толькі самотны, маленькі пярэсты дзяцел нястомна стукае па сухім дрэве.

Сьнежань. Хутка Новы год, але зіма дзесьці заблукала…

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG