Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доўгі час з бацькам рэзаў сечку ўручную. Потым дзьвіжком. Я сунуў салому і бульбоўнік у прыёмнік аж да нажоў. Сунуў і баяўся, што нажы адрэжуць пальцы. І думалася так таму, што ў дзядзькі Вані, у якога гадаваўся да школы, была пашкоджана рука. А раз у дзядзькі няма некалькіх пальцаў, то ў мяне, як у роднага, таксама не павінна быць усё добра з рукой. І колькі рэзаў сечку, столькі баяўся застацца без пальцаў. І вось гады праляцелі, пракруціліся, як кола сячкарні. І стаіць цяпер сячкарня бяз працы, і пальцы ў мяне на руках усе, а бацькі няма…

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG