Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў згадваецца ў справе аб дзяржаўным перавароце ў Чарнагорыі


Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў

У матэрыялах справы аб падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі згадваецца імя кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, гаворыцца ў лісьце чарнагорскіх апазыцыйных палітыкаў з прарасейскага «Дэмакратычнага фронту» Мілана Княжэвіча і Андрэя Мандзіча, якія праходзяць па справе ў якасьці абвінавачаных.

Пра гэта паведамляе газэта «Известия» са спасылкай на ліст на імя кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова, які Княжэвіч і Мандзіч перадалі ў расейскую амбасаду.

Аўтары ліста паведамляюць, што паводле вэрсіі абвінавачваньня, кіраўнік Чачні заклікаў лідэраў мусульманскай грамады Чарнагорыі супрацоўнічаць з рухам «Дэмакратычны фронт» з мэтай зьмены дзейнай улады ў краіне. Княжэвіч і Мандзіч сьцьвярджаюць, што гэта спосаб дыскрэдытаваць «Дэмакратычны фронт» і просяць Лаўрова аб падтрымцы.

Судовы працэс над расейскімі і сэрбскімі нацыяналістамі па справе аб спробе дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі пачаўся ў канцы ліпеня. Падсудных у справе 14, уключаючы дваіх расейцаў Эдуарда Шышмакова і Ўладзіміра Папова, якіх судзяць завочна.

16 кастрычніка 2016 году ўлады Чарнагорыі абвясьцілі, што ім атрымалася прадухіліць спробу дзяржаўнага перавароту падчас парлямэнцкіх выбараў. Чарнагорская пракуратура лічыць, што змоўшчыкі, сярод якіх расейцы, спрабавалі сарваць ўступленьне краіны ў NATO і забясьпечыць прыход да ўлады прарасейскіх сілаў. Масква гэтыя абвінавачваньні адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG