Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША абвінаваціў Расею ў спробе забойства прэм’ера Чарнагорыі і ў дэстабілізацыі Балканаў


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс на саміце Адрыятычнай хартыі ў Чарнагорыі.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс на саміце Адрыятычнай хартыі ў Чарнагорыі.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс заявіў падчас візыту ў Чарнагорыю, што Злучаныя Штаты прымусяць Расею паплаціцца за свае дзеяньні. «Мы павінны быць рашучымі і бескампраміснымі перад абліччам агрэсіі зь непрадказальнай краіны, якая кідае цень з усходу», — сказаў Пэнс 2 жніўня на саміце Адрыятычнай хартыі ў Чарнагорыі.

Пэнс абвінаваціў Расію ў дэстабілізацыі Балканаў і спробе арганізацыі гвалтоўнага перавароту ў Чарнагорыі ў 2016 годзе. Паводле яго, падчас парлямэнцкіх выбараў у Чарнагорыі летась ў кастрычніку «маскоўскія агенты спрабавалі перашкодзіць галасаваньню, напасьці на парлямэнт і нават забіць прэм’ера».

Пэнс стаў самым высокапастаўленым замежным прадстаўніком, які афіцыйна абвінаваціў Расею ў дачыненьні да спробы дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі і намеры забіць яе лідэра. У апошнія месяцы паведамлялася, што амэрыканскія і брытанскія спэцслужбы дапамаглі чарнагорскім уладам расьсьледаваць гэтую змову. У ліпені ў Чарнагорыі адкрыўся судовы працэс па гэтай справе, аднак амаль адразу ён быў адкладзены да верасьня. Па гэтай справе праходзяць 25 чалавек, у тым ліку двое расейскіх грамадзян, Эдуард Шышмакоў і Ўладзімір Папоў, якіх чарнагорскія ўлады абвясьцілі ў вышук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG