Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліст


Анрыета Браўн, «Дзяўчынка піша» (1860-1880).
Анрыета Браўн, «Дзяўчынка піша» (1860-1880).

У наш час, калі перапіска ідзе па кампутары, і лісты ў імгненьне знаходзяць адрасата, я з сумам успамінаю, як калісьці чакаў звычайныя, напісаныя ад рукі лісты. Яны ішлі доўга, але прыносілі вялікую радасьць, не параўнальную з атрыманьнем е-мэйла. Яны былі вялікія, па некалькі старонак, і галоўнае, у іх быў почырк чалавека, які яго пісаў, а не стандартны кампутарны шрыфт. У іх жыло жыцьцё: у кругляшках-літарах, у няроўнасьці радкоў, у недапісках і памылках, і, нават, у ціску пяра. Адчуваўся стан чалавека. Нават пакамечаны ці разадраны канвэрт выклікаў нейкую асацыяцыю з жывой істотай. Я бачыў чалавека за лістом!

Марат Баскін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG