Лінкі ўнівэрсальнага доступу

пунктуальнасьць


Гербэрт Шмальц, «Запозна» (1882).
Гербэрт Шмальц, «Запозна» (1882).

адзін мой стары знаёмы быў чалавекам пэдантычным і калі ўжо за штосьці браўся, даводзіў гэта да шалёнага ідэалу і хворай выкшталцонасьці. ён цаніў у знаёмых толькі свае якасьці — пунктуальнасьць і пэдантычнасьць.

ён лічыў, што калі чалавек спазьняецца — ён кепскі чалавек.

і ён вельмі злаваўся, калі па тэлевізары кіно пачыналася ня роўна а дзясятай гадзіне, як паводле анонсу, але на тры хвіліны пазьней праз рэкляму.

пунктуальнасьць — рыса джэнтэльмэнаў, таму калі доктар сказаў яму, што жыць засталося роўна тры месяцы, ён адчыніў арганайзэр, адлічыў ад 22 красавіка тры месяцы і на даце 22 ліпеня паставіў крыжык. і пайшоў дамоў жыць далей.

а. і. бацкель


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG