Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 21-22 жніўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАХАЛАДАЛА, АЛЕ НЕНАДОЎГА:


У суботу - +19..+25°С, у нядзелю - +22..+29°С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


21 жніўня у Гальшанах (Ашмянскі раён Гарадзенскай вобласьці) адбудзецца міжнародны фэстываль “Гальшанскі замак-2010” зь бітвамі рыцараў, турнірам лучнікаў і сярэднявечнымі конкурсамі. Фэстываль будзе праходзіць ад 11 да 22 гадзіны пад мурамі замка.

21 жніўня ў менскім клюбе “Графіці” адбудзецца канцэрт гурту "Конец недели". Пачатак 19.00.

22 жніўня у малой залі Палацу Рэспублікі адбудзецца выступ джазавай вакалісткі Шэран Кларк (ЗША) і гурту “Apple Tea”. Пачатак 19.00.

22 жніўня ў канцэртнай залі Палацу вэтэранаў – адмысловы канцэрт легендарнага саксафаніста Грэга Тарды (ЗША). Пачатак 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


21 жніўня: Расея плянуе запусьціць іранскі ядзерны рэактар у Бушэгры

22 жніўня: Канцэрт пратэсту на Пушкінскай плошчы ў Маскве

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


21 жніўня 1941 году ў Менску была створаная Беларуская Незалежніцкая Партыя. Ворагам нумар адзін падпольшчыкі назвалі бальшавіцкую Маскву, ворагам нумар два – нацысцкую Нямеччыну.

21 жніўня 1968 году пачалася інтэрвэнцыя войскаў Варшаўскага пакту на чале з СССР у Чэхаславаччыну.

22 жніўня Расея сьвяткуе Дзень свайго сьцяга. Менавіта 22 жніўня 1991 году быў адноўлены ў якасьці дзяржаўнага гістарычны расейскі трыкалёр.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


22 жніўня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэньня пісьменьніка-фантаста Рэя Брэдбэры

МІНУС 365:


Пакт Молатава-Рыбэнтропа – галоўнае злачынства ХХ стагодзьдзя

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Кожную раніцу я выскокваю з ложка і ступаю на міннае поле. Міннае поле – гэта я. Пасьля выбуху я цэлы дзень спрабую скласьці разам асколкі”, Рэй Брэдбэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG