Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 жніўня



Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

АНАМАЛЬНАЯ СЬПЯКОТА


працягваецца. Тэмпэратура будзе вагацца ад 30 градусаў на ўсходзе да 39 на захадзе.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


«Ланцуг неабыякавых людзей» з патрабаваньнем міжнароднага расьсьледаваньня справаў аб зьнікненьні В.Ганчара, А.Красоўскага, Ю.Захаранкі і Д.Завадзкага. 18:00, Менск, будынак Акадэміі Навук

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1920 г. – Варшаўская бітва, названая «Цудам над Віслай» – вырашальная бітва савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў, у выніку якой Польшча адстаяла сваю незалежнасьць, нанесшы паразу Савецкай Расеі. Бітва ўвайшла ў сьпіс 18 найбольш знакамітых пераломных бітваў у сусьветнай гісторыі.

16 жніўня 1945 году, згодна з дамовай паміж СССР і Польшчай, ад Беларусі да Польшчы адышла амаль уся Беластоцкая вобласьць у складзе 17 раёнаў з абласным цэнтрам і 3 раёны Берасьцейскай вобласьці. У межах польскай дзяржавы апынулася значная колькасьць беларускага насельніцтва. Цяпер беларусы ў Польшчы – адна з самых вялікіх нацыянальных меншасьцяў.

16 жніўня 1930 – створаны першы гукавы каляровы мультфільм.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


У 1903 годзе нарадзіўся Мікола Абрамчык – будучы прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі. Раду БНР узначальваў з 1947 году да свае сьмерці – у 1970-м.

Міжнародны Дзень азонавага слоя.

МІНУС 365:


У Менску адбыліся акцыі салідарнасьці

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Цанава запытаў мае пэрсаналіі, як гэта яны робяць заўсёды, і загадаў скінуць каптурык з галавы, я ня скінула. Тады пачаў крычаць: «Хто Абрамчык?» — «Мой друг», — кажу. «Хто Абрамчык, хто Абрамчык?» — «Дэмакрат»,— адказваю. «А ты ведаеш, што гэта — дэмакрацыя?» — верашчыць. «Государственный строй, основанный на трех принципах французской революции», — кажу, і называю тыя прынцыпы па-французску, і пытаюся іранічна, можа, перакласьці. «Не, ня трэба!»
Ларыса Геніюш, Споведзь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG