НАДВОР’Е:
Дождж і навальніца, тэмпэратура +19-24 СНЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:
Менск. У нацыянальным прэсавым цэнтры – прэсавыя канфэрэнцыі "Арганізацыя гандлю таварамі да новага навучальнага года” і "Забесьпячэньне гідрамэтэаралягічнай бясьпекі ва ўмовах зьменлівага клімату".
Менск. У Менгарвыканкаме – прэсавая канфэрэнцыя “Разьвіцьцё сфэры паслугаў горада Менску”.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Візыт прэзыдэнта Сусьветнага банку Робэрта Зэліка ў МалдовуТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
480 да н.э. – Бітва пры Фэрмапілах паміж персідскай арміяй Ксэркса і саюзным войскам грэчаскіх полісаў пад кіраўніцтвам спартанскага цара Леаніда.1127 – Датаваньне першай узгадкі пра Горадзен (Гародню) у пісьмовых крыніцах
1794 – Другая атака расійскіх войскаў на Вільню, наступным днём горад капітуляваў.
1919 – У Нямеччыне прынятая Канстытуцыя Вэймарскай рэспублікі
2003 – НАТО бярэ камандаваньне над міжнародным міратворчым кантынгентам у Аўганістане
Нарадзіліся
1892 –Уладзіслаў Андэрс (памер у 1970), генэрал польскай арміі, сфармаваў у на тэрыторыі СССР у 1941-1943 гадах з былых ваеннапалонных і інтэрнаваных грамадзян Польшчы войска, якое ваявала супраць нацысцкай Нямеччыны.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Пачатак мусульманскага сьвята РамаданАрмэнія – Дзень нацыі
Латвія – Дзень памяці змагароў за свабоду Латвіі
Чад – Дзень незалежнасьці
МІНУС 365:
Чэхія мае пасла ў БеларусіЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Калі б ты разумеў сапраўдныя даброты жыцьця, ты не дамагаўся б чужых земляў. Я ж аддаю перавагу таму, каб памерці за Эладу, чым адзінаасобна ўладарыць над ёй.Адказ Леаніда, спартанскага цара, які абараняў Фэрмапілы ад пэрсаў, пэрсіцкаму цару Ксэрксу, які прапанаваў Леаніду перайсьці на яго бок і стаць адзінаасобным уладаром Грэцыі.