Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зэеў Бэн Ар’е: «Я стаў першым перакладчыкам Васіля Быкава на іўрыт»


Былы амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь і першы перакладчык твораў Васіля Быкава на іўрыт Зэеў Бэн Ар’е — пра сваё ўспрыманьне Быкава.

«Калі я быў паслом Ізраілю ў Беларусі і даведаўся, што перакладаў Васіля Быкава на іўрыт не існуе, мне вельмі захацелася гэтую сытуацыю зьмяніць.

Зэеў Бэн Ар’е

Зэеў Бэн Ар’е

Чэрвень з Быкавым

Чэрвень з Быкавым


Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому (Аўдыёкніга)

«Быкаў на Свабодзе» (PDF)
Выбралася мне два апавяданьні — «Бедныя людзі» і «Вочная стаўка». Я хацеў бы асабліва спыніцца на апавяданьні «Бедныя людзі».

Выбраў я яго таму, што ў ім ва ўсёй аголенасьці паўстае асноўная тэма Васіля Быкава — маральны выбар. Гэта апавяданьне пра чалавека, які пакутуе над пытаньнем, ці даносіць на свайго студэнта (дакладней — дактаранта), каторы прыйшоў яго пераведаць у цяжкі момант і вёў даволі небясьпечныя размовы. І закрадваецца ў яго думка, каторая мучыла яго ўсё жыцьцё, — а ці не агент ён, ці не падасланы ён, каб раскалоць яго, галоўнага героя, гэтага прафэсара, і ці трэба ў такім выпадку першым паведаміць у органы.

Ён узгадвае ўсё сваё жыцьцё, усё жыцьцё ён падазраваў самых блізкіх у тым, што яны — агенты КДБ, агенты органаў. Урэшце з раніцы першым тралейбусам ён едзе падаваць напісаны ім данос.

Тут на самой справе вельмі характэрнае стаўленьне Васіля Быкава вось да такіх вінцікаў, каторыя круцяцца ўрэшце ў кірунку, патрэбным уладам. Гэта ні ў якім разе не нянавісьць і ні ў якім разе не пагарда. Гэта — шкадоба, гэта — жаль. Таму апавяданьне і называецца «Бедныя людзі». Бедныя таму, што жахліва, што робіць зь імі рэжым, пазбаўляючы іх чалавечай існасьці.

Вось таму я выбраў гэтае апавяданьне і стаў яго перакладаць. Перакладаць Быкава наагул проста, таму што просты яго стыль, ён не багаты літаратурным упрыгожваньнем. Гэта апісаньне жыцьця такім, якім яно ёсьць, дакладна і праўдзіва, без маралізаваньня, бязь нейкага мэтафарычнага аналізу, які складаны ў перакладзе.

Нават здаецца часам: ну а што, уласна, у гэтым? Нічога табе аўтар новага не адкрывае. Але ён адкрывае, таму што менавіта сілай самога жыцьця, менавіта поглядам чалавека, які ведае тое асноўнае, што такое добра і што такое дрэнна, моцныя творы Быкава. Менавіта таму яны, калі іх канчаеш, хочаш таго ты ці ня хочаш, пакідаюць нейкае незьнішчальнае ўражаньне і надоўга пасьля прачытаньня застаюцца з табой ці, нават, больш правільна — застаюцца ў табе».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG