Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барадулін пра Быкава


Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў, Сафійскі сабор, Полацак, 1980-ыя гады

Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў, Сафійскі сабор, Полацак, 1980-ыя гады

22 чэрвеня будзе дзесяць гадоў, як ня стала Васіля Быкава. Сябры, чытачы, дасьледнікі творчасьці Васіля Быкава разважаюць пра тое, што са спадчыны народнага пісьменьніка ім падаецца найбольш важным сёньня.

Рыгор Барадулін:

Суровая скала, выкрамненая лютымі вятрамі, — Васіль Быкаў

«А скажыце, з вас хто-небудзь бачыў усьмешку вяльможнага Васіля, сына Ўладзімера? Знаходзіўся ў сфэры прыцягненьня яе?

Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому. Аўдыёкніга

Чытаць кнігу «Быкаў на Свабодзе» ў pdf-фармаце
Гнеў і ласка, дакор і спагада, абурэньне і захапленьне.

Васілю Быкаву хапіла пакут, пакуль рупіўся за свой дваццаты век. Спачатку са зброяй у руках, потым з алоўкам ці з кампутарам.

Для мяне Васіль жывы. Чую кожнае слова ягонае, бачу ўсьмешку».

***

22 чэрвеня будзе дзесяць гадоў, як ня стала Васіля Быкава. І дзясяты раз Радыё Свабода пачынае свой дзясяты «Чэрвень з Быкавым».

Кожны чэрвень на Радыё Свабода гучаць успаміны Васіля Быкава, яго інтэрвію, творы ў аўтарскім выкананьні. Летась цягам быкаўскага месяца творы народнага пісьменьніка чыталі выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэю.

Сёлета ад панядзелка ўвесь першы месяц лета ў эфіры і на сайце Свабоды сябры, чытачы, дасьледчыкі творчасьці Васіля Быкава будуць разважаць пра тое, што са спадчыны народнага пісьменьніка ім падаецца найбольш важным сёньня.

Прагучаць успаміны, развагі, прынагодныя зацемкі дырэктара Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўта Кіпеля, паэткі з Горадні Дануты Бічэль, сьвятара зь Менску Юрася Залоскі, палітыка Аляксандра Мілінкевіча, паэта і грамадзкага дзеяча Генадзя Бураўкіна і яшчэ многіх тых, хто ведаў, чуў, чытаў Быкава.

Чэрвень з Быкавым


Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому (Аўдыёкніга)

«Быкаў на Свабодзе» (PDF)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG