Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джозэф Мозур: «Памяць пра яго застанецца сьвятой»


Празь дзесяць гадоў пасьля сьмерці Васіля Быкава яго прыпавесьці, напісаныя ў канцы жыцьця, значаць для нас болей чым калі.

Два дзесяцігодзьдзі таму новы грамадзкі лад, які мусіў узьняць чалавецтва на нябёсы камунізму, разваліўся пад сваім уласным цяжарам, як вежа ў прыпавесьці Быкава. І як на погляд збоку, дык, вядома, уражвае, што дакладна як у «Вежы», «чалавек з чорнымі вусамі» прымушае змучаную нацыю будаваць новую вежу з друзу старой.

Джозэф Мозур

Джозэф Мозур

Сапраўды, у свае апошнія гады Быкаў прадбачыў неверагодныя цяжкасьці пабудовы на сваёй Радзіме дэмакратычнага грамадзтва з гарызантальным разьмеркаваньнем улады. Інэрцыя стварэньня на працягу дзесяцігодзьдзяў вэртыкальнай структуры ўлады ўрэшце аказалася занадта моцнай. У «Вежы» Быкаў нагадвае, што занадта вэртыкальныя структуры асуджаныя ўпасьці, і яны разваляцца, калі «ня з выбухам, дык з усхліпам» (Т.С. Эліот). І калі ня сёньня, дык заўтра.

Калі я перачытваю Быкава, мяне перапаўняе пачуцьцё зьдзіўленьня і захапленьня гэтым сьціплым чалавекам, які ўсё жыцьця змагаўся, каб пісаць праўду, заўсёды разумеючы чалавечыя слабасьці («Пахаджане») і цяжкасьці, каб знайсьці сьмеласьць стаць на абарону чалавечай годнасьці перад моцнымі ворагамі («Насарогі ідуць»).

Няхай памяць пра яго застанецца сьвятой сёньня і для ўсіх будучых пакаленьняў беларусаў.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG