Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Пушкін: «У Быкаву я бачу глыбока веруючага хрысьціянскага пісьменьніка»


«Як для творчага чалавека, для мяне жыцьцё і творчасьць Васіля Быкава — найважнейшы прыклад сумленнага служэньня мастацтву. Не крывіць душой.

Зь любімых герояў — канечне, мне падабаецца Сотнікаў, канечне, мне падабаюцца вобразы Петрака і Сьцепаніды. І мне вельмі падабаецца аповесьць „Жоўты пясочак“. Гэта капітальная рэч, цэлая алегорыя, цэлы апокрыф пра сёньняшні дзень. Як, у якой форме мастацкай паказана, што мы самі сваімі рукамі паслухмяна капаем сабе магілу. Як гэта актуальна цяпер — „Жоўты пясочак“!

Алесь Пушкін
Алесь Пушкін
І надзвычай важнае ягонае выслоўе — няхай за вамі, моцнымі сьвету гэтага — перамога, але справядлівасьць і праўда — за намі.

Ягоныя жыцьцёвыя прынцыпы пацьвярджаюцца ў такой вось простай формуле: рабі як можаш, наколькі табе дадзена таленту, грамадзянскай мужнасьці, але рабі нешта, пішы, пераўвасабляй гэтыя ўсе нашыя сёньняшнія падзеі ў мастацкай форме, а далей — як ужо будзе Богу ўгодна.

Яшчэ хочацца сказаць, што хоць, здаецца, Быкаў і ня быў асабліва ўцаркоўлены, як цяпер кажуць, чалавек, але ягоныя героі, шлях многіх зь якіх меў пэсымістычны фінал, прасякнутыя вялікай-вялікай мужнасьцю. Яны заўсёды несьлі цяжар іншых, жылі згодна са словамі апостала Паўла: нясіце цяжар нямоглых. І яны дапамагалі адзін аднаму. А яшчэ, нягледзячы на тое, што яны былі пастаўленыя ў небывалыя ўмовы, рабілі маральны выбар. Гэта толькі аўтар, які прызнае чалавека за справядлівасьць Божую, мог напісаць, што ў страшных умовах выгнаньня, вайны, зьняволеньня і нават у сучаснасьці, як у аповесьці „Аўганец“, чалавек застаецца стварэньнем Божым і ён робіць выбар — быць чалавекам.

Вось, як ні дзіўна, парадаксальна нават, я ў Быкаву часта бачу вельмі глыбока веруючага хрысьціянскага пісьменьніка».

Чэрвень з Быкавым

Чэрвень з Быкавым


Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому (Аўдыёкніга)

«Быкаў на Свабодзе» (PDF)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG