Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Мазанік: «Васіль Быкаў — як прыклад, які натхняе ствараць сваю Беларусь»


Мэнэджэр культурніцкіх праектаў Алесь Мазанік — пра сваё ўзрушэньне творамі Быкава

Знаёмства з творчасьцю народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пачалося ў мяне ў школе з аповесьці «Знак бяды», якая адразу ж урэзалася ў памяць. Менавіта гэты твор даў першапачатковы штуршок да ўсьведамленьня Быкава як чалавека, які дапамагае ствараць сваю краіну й быць яе грамадзянінам.

Алесь Мазанік

Алесь Мазанік

Чэрвень з Быкавым

Чэрвень з Быкавым


Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому (Аўдыёкніга)

«Быкаў на Свабодзе» (PDF)
Пазьней, калі я стаў сьвядома глядзець на навакольле, азнаёміўся ня толькі зь іншымі творамі, а і зь біяграфіяй пісьменьніка, а таксама паглядзеў дакумэнтальны фільм Віктара Корзуна «Вяртаньне», які расчуліў да сьлёз, усьведамленьне таго, што хацеў данесьці праз сваю творчасьць Васіль Уладзімеравіч, умацавалася ды дало адказы на шмат жыцьцёвых пытаньняў, якія ўзьнікаюць год за годам.

Насамрэч усе людзі жывуць, але далёка ня ўсе робяць гэта годна й вартасна. У некаторых жыцьцё больш падобнае да існаваньня: без разьвіцьця, без грамадзянскае пазыцыі, без памкненьняў наперад. Сапраўды, навошта нешта рабіць і да чагосьці імкнуцца, калі ёсьць няхітрая праца, сярэднестатыстычнае жытло й лецішча на шэсьць сотак — карацей кажучы, чарка й скварка?

Васіль Быкаў спалучаў у сабе выбітнага творчага чалавека з мужным грамадзянінам, які рашуча адстойваў свае погляды і тым самым даваў належны прыклад для навакольных, асабліва для маладога пакаленьня.

Асабіста для мяне найлепшы твор, які ўзрушыў і паказаў Быкава шматграннага, — гэта аповесьць «Аўганец», якая пабачыла сьвет ужо пасьля сьмерці аўтара. У ёй мы бачым сучасную Беларусь, яе жыхароў і надзённыя праблемы. Праз галоўнага героя, аўганца Ступака, пісьменьнік паказвае нам, што ў пэўных абставінах магчымае толькі гвалтоўнае вырашэньне сытуацыі дзеля захаваньня сваёй краіны ў сэрцы ды ў жыцьці.
XS
SM
MD
LG