Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Гулева: «Пакуль жыве быкаўская праўда з намі, дык мы ня згубім сваёй сьцежкі да Беларусі»


Супрацоўніца Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева — пра быкаўскую праўду і надзею.

«Сустракаючыся з творчасьцю многіх пісьменьнікаў, заўважаю, што напрыканцы жыцьця яны выдаюць кнігі сваіх дзёньнікаў. Нехта — тыя, што пісаў у маладосьці. А нехта — дзёньнікі сталых гадоў. І ў гэтым сэнсе для мяне кніга Быкава „Доўгая дарога дадому“ — у пэўнай ступені дзёньнікі, тыя, якія Васіль Уладзімеравіч напісаў напрыканцы жыцьця. Прычым дзёньнікі не ў клясычным стылі — з датамі, не. Гэта такая своеасаблівая плынь успамінаў. Успамінаў, якія пісаліся і раней. Мы іх чытаем.

Вольга Гулева

Вольга Гулева

Чэрвень з Быкавым


Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому (Аўдыёкніга)

«Быкаў на Свабодзе» (PDF)
Але чым цікавыя гэтыя ўспаміны? Чалавек узгадвае важнае з падзеяў свайго жыцьця, сваёй творчасьці, пад якімі няма датаў. Але, можа, гэтым яны і цікавыя, што як бы па-за часам засталіся згадкі пра бацькоў, дзяцінства, калегаў, сяброў. Ён гаворыць сам ад сябе пра тое, што перажыў, што чарговы раз перадумаў. І гэтыя думкі вельмі цікавыя.

Завяршае ён успаміны словамі пра тое, што логас ягоны пэсымістычны, але душа прагне аптымізму. Як пісала некалі Леся Ўкраінка, без надзеі спадзяецца. І вось тое, што ён спадзяваўся, і тое, што ён некалі казаў, што сьвечка надзеі запалена, натхняе. Сьвечка надзеі для Беларусі запальвалася неаднойчы — і ў 1794-м, і ў 1830-м, і ў 1863-м, і, зразумела, у 1918-м. Гэтую сьвечку надзеі мы ўсё ж запальваем, і я спадзяюся, што яна гарыць.

Пакуль жыве быкаўская праўда з намі, дык мы, можа, і ня згубім сваёй сьцежкі да Беларусі».
XS
SM
MD
LG