Сёньня ў Вене адбудуцца перамовы кіраўнікоў МЗС Аўстрыі і Беларусі – Міхаэля Шпіндэлегера і Сяргея Мартынава
17 сьнежня Эўрапейскі парлямэнт зьбіраецца разгледзець рэзалюцыю па Беларусі. Першапачаткова гэты дакумэнт зьбіраліся абмеркаваць яшчэ ў лістападзе. Але тады ён згубіўся на этапе канфэрэнцыі старшынь палітычных фракцыяў Эўрапарлямэнту.
У праекце рэзалюцыі адзначаецца, што ўлады Беларусі не змаглі зрабіць значнага прагрэсу ў галіне правоў і свабод чалавека пасьля “першых пазытыўных крокаў”.
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбылася акцыя пратэсту супраць выкраданьня актывістаў дэмакратычнага руху. Каля сотні чалавек з паўгадзіны на моцным марозе прастаялі ланцугом, трымаючы ў руках партрэты зьніклых і палітвязьняў.
Прычыны, што прывялі да ўвядзеньня санкцый ЗША супраць Беларусі, застаюцца. Аб гэтым ў інтэрвію “Нашай ніве” заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан.
Званок са “Свабоды” да прафэсара, доктара навук Станіслава Багданкевіча застаў яго ў той момант, калі былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі разглядаў кніжкі з дароўнымі надпісамі Ягора Гайдара. Спадар Багданкевіч гаворыць, што ён неаднаразова сустракаўся з Ягорам Гайдарам і вельмі паважаў гэтага чалавека.
Юры Варонежцаў быў народным дэпутатам СССР, неаднаразова сустракаўся з Ягорам Гайдарам:
Сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў атрымалі папярэдні парадак дня апошняга пленарнага паседжаньня восеньскай сэсіі. Яно адбудзецца ў пятніцу. 18-га сьнежня.
На 54-м годзе жыцьця памёр палітык, лібэральны эканаміст, аўтар праграмы "шокавай тэрапіі" ў Расеі пачатку 1990-х гадоў Ягор Гайдар.
Такога меркаваньня прытрымліваецца швэдзкі міністар у пытаньнях ЭЗ, а з новага году прадстаўніца Швэцыі ў Эўракамісіі Цэцылія Мальмстром.
Чаму Масква пагадзілася пайсьці насустрач Менску ў энэргетычных пытаньнях? Чаму Лукашэнка саступіў у пытаньні мытнага саюзу і прыватызацыі “Бепрамбудбанку” і “Нафтану”? Ці азначаюць вынікі перамоваў у Маскве, што Менск ізноў паварочваецца на Ўсход?
Вызначальнай для філязофіі Абамы будзе стаўленьне да правоў чалавека ў такіх ключавых краінах, як Расея і Кітай. Бачаньне амэрыканскага падыходу да правоў чалавека ў XXI стагодзьдзі выклала дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан, выступаючы ўчора ў Джорджтаўнскім унівэрсытэце.
Сёньня спаўняецца 75 гадоў першаму кіраўніку незалежнай Беларусі Станіславу Шушкевічу, які разам з прэзыдэнтамі Расеі і Ўкраіны зафіксаваў распад СССР у 1991 годзе.
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргі аргкамітэту для стварэньня Беларускай партыі працоўных. Стваральнікі БПП абскарджвалі дзеяньні Мін'юсту, які адмовіўся партыю зарэгістраваць.
Менскі гарадзкі суд адмяніў прысуд прадпрымальніку Андрэю Бандарэнку, якога ўжо былі адправілі ў калёнію на 7 гадоў – нібыта за крадзеж маёмасьці фірмы.
Прэзыдэнт і галоўнакамандуючы Украіны Віктар Юшчанка хоча зьмяніць страявы крок у арміі. Новы нацыянальны крок павінен прыйсьці на зьмену “прускаму”, якім раней маршыравала савецкае войска.
Кіраўнік цэнтру прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Пастухоў акцэнтуе ўвагу на статусе законапраекту.
Пасьля Расеі, Вэнэсуэлы і Нікарагуа незалежнасьць Абхазіі прызнаў маленькі ціхаакіянскі востраў і аднайменная дзяржава Науру.
Рэдактар сайту “Хартыя-97” Натальля Радзіна зьвязвае жаданьне правесьці рэвізію ў беларускім сэктары інтэрнэту з прызначэньнем на пасаду міністра інфармацыі колішняга ідэоляга прэзыдэнцкай адміністрацыі Алега Праляскоўскага:
Вярхоўны суд Беларусі сёньня адмовіў аргкамітэту ў справе стварэньня Беларускай партыі працоўных у яго скарзе на дзеяньні Міністэрства юстыцыі, якое адмовілася зарэгістраваць партыю. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў старшыня аргкамітэту Аляксандар Бухвостаў.
Валянціна Палевікова, сябра Палітрады АГП і каардынатар Усходнеэўрапейскай школы палітычных дасьледаваньняў, у якой навучаўся Андрэй Бандарэнка, лічыць, што перагляд ягонай справы – вынік грамадзкай кампаніі і міжнароднай увагі да гэтай справы.
Праект указу “Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту глябальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт” камэнтуе кіраўнік унітарнага прадпрыемства “Надзейныя праграмы”, адзін з заснавальнікаў парталу TUT.by Юрый Зісер.
Судовая калегія Менскага гарадзкога суду пад кіраўніцтвам судзьдзі Назаранкі адмяніла прысуд Першамайскага раённага суду Менску адносна прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі.
Арганізатары руху “Маладая Беларусь” вырашылі далучыцца да кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Кіраўнікі руху падалі дакумэнты ў прэзыдыюм палітрады АДС, і іх ужо цяпер запрасілі браць удзел у мерапрыемствах АДС, хаця фармальна іх просьба будзе разгледжаная на пачатку наступнага году.
Станіславу Шушкевічу 15 сьнежня спаўняецца 75 гадоў. Член-карэспандэнт Акадэміі навук, прафэсар, першы кіраўнік незалежнай Беларусі атрымлівае пэнсію, эквівалентную аднаму эўра, і таму часта адгукаецца на запрашэньні замежных унівэрсытэтаў выступіць з лекцыямі.
Прэзыдэнт Беларусі раскрытыкаваў працу дзяржаўных СМІ, — паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад» --> interfax.by са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы па выніках нарады аб задачах па рашэньні найбольш актуальных пытаньняў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі ў 2010 годзе.
У суботу ў Абхазіі прайшлі прэзыдэнцкія выбары, на якіх перамог дзейны прэзыдэнт Сяргей Багапш. Багапш, паводле ЦВК, атрымаў 59,4 адсоткі галасоў выбарцаў.
"Лічу, што залучэньне зьяўляецца нашмат больш канструктыўным і прыносіць лепшыя вынікі, чым ізаляцыя", – заявіла ў інтэрвію "Свабодзе" куратар праграмы Эўразьвязу “Ўсходняе партнэрства” Бэніта Фэрэра-Вальднэр.
Сустаршыні аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі назвалі беспрэцэдэнтным ціск уладаў на заснавальнікаў партыі.
Палітычныя партыі, якія ўваходзяць у Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі, пачалі падрыхтоўку да мясцовых выбараў. Фармат удзелу ў выбарчай кампаніі канчаткова яшчэ ня вызначаны.
Чарговым разам у скандале вакол нелегальнага продажу зброі фігуруе Беларусь. Чаму беларускія лётчыкі наймаюцца працаваць на гандляроў нелегальнай зброяй?
“І ўраду, і мясцовым органам улады не ўдаецца пераадолець нэгатыўных тэндэнцыяў у сацыяльна-эканамічным разьвіцьці”, – так Аляксандар Лукашэнка падвёў вынікі ў эканоміцы за 11 месяцаў.
Вашынгтон удзячны ўладам Тайлянду, якія загадалі затрымаць самалёт Іл-76 з партыяй зброі на борце. Пра гэта ў панядзелак заявіў намесьнік дзяржсакратара ЗША ў справах Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі Робэрт Блэйк на прэсавай канфэрэнцыі ў Алматы.
Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Партыя камуністаў беларуская пачалі падрыхтоўку да выбарчай кампаніі у мясцовыя саветы.
Назіральнікаў ад Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі на выбарах прэзыдэнта Абхазіі не было. Пра гэта сёньня паведаміў “Свабодзе” сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
ЗША і Польшча падпісалі ў Варшаве пагадненьне аб разьмяшчэньні амэрыканскіх вайскоўцаў на польскай тэрыторыі.
МЗС Беларусі пацьвярджае, што ў складзе экіпажу затрыманага ў Тайляндзе самалёта са зброяй знаходзіўся грамадзянін Беларусі. Самалёт Іл-76 з амаль 40 тонамі зброі, у тым ліку ручнымі гранатамётамі і пераноснымі зэнітна-ракетнымі комплексамі, затрыманы 12 сьнежня ў аэрапорце Бангкоку, дзе прызямліўся для дазапраўкі.
Галоўнай падзеяй мінулага тыдня стала паседжаньне Найвышэйшай рады гэтак званай саюзнай дзяржавы, якое адбылося 10 сьнежня ў Маскве. Ягоныя вынікі ў ранішнім эфіры Свабоды падводзіў аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Кіраўнікі Расеі і Беларусі адзначалі 10 гадавіну стварэньня "саюзнай дзяржавы". Хаця ўсе, хто сабраліся ў Крамлі, ведаюць: ніякай саюзнай дзяржавы насамрэч не існуе, мяркуе Віталь Портнікаў.
Расейскі палітоляг Станіслаў Бялкоўскі, кіраўнік Інстытуту Нацыянальнай стратэгіі, лічыць, што ў беларуска-расейскіх адносінах назіраецца працэс разводу. Ягоны віноўнік — Масква, а ініцыятар — Менск.
Актывіст стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) Алесь Галавань, які застаўся ў Латвіі, знаходзіцца ў фільтрацыйным пункце для імігрантаў.
На плэнарным паседжаньні ў сераду, 16 сьнежня, Эўрапейскі парлямэнт абмяркуе сярод іншага і сытуацыю ў Беларусі.
Прэм'еры Беларусі, Казахстану і Расеі дамовіліся пра стварэньне адзінай эканамічнай прасторы трох краін не пазьней за 1 студзеня 2012 году.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытаньні зьмены ў выбарчае заканадаўства Беларусі. Яны фактычна не адрозьніваюцца ад той рэдакцыі, якая была ў першым чытаньні.
Падчас абмеркаваньня зьмяненьняў і дапаўненьняў у выбарчае заканадаўства Беларусі старшыня камісіі ў дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнту Васіль Байкоў сказаў, што сярод грамадзкіх арганізацыяў, якія падавалі свае заўвагі дэ гэтага дакумэнту, быў і БХК.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытаньні зьмены ў некаторыя законы, што тычацца ўзмацненьня барацьбы са злачыннасьцю.
“Усё, што ўнесена прэзыдэнтам у выбарчае заканадаўства, было прынята Палатай прадстаўнікоў”, — заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Дэпутаты ПП НС прынялі ў другім чытаньні зьмены ў выбарчае заканадаўства.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёньня прынялі ў другім чытаньні дапаўненьні і зьмены ў выбарчае заканадаўства Беларусі. Як сказаў старшыня камісіі па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраваньні і рэглямэнце Васіль Байкоў, заўвагі, якія паступілі ў камісію, былі “пераважна рэдакцыйна-тэхнічнага характару”.
У Магілёве вырасла колькасьць карупцыйных злачынстваў. Паводле афіцыйнай інфармацыі, за дзесяць сёлетніх месяцаў заведзена 98 крымінальных спраў па фактах хабарніцтва й злоўжываньня службовым становішчам. Гэта чвэрць усіх выкрытых карупцыйных значынстваў рэгіёну. Найбольш карупцыянэраў у гандлі, адукацыі, ахове здароўя.
Загрузіць яшчэ