Адносна гадавіны знаходжаньня Барака Абамы на пасадзе прэзыдэнта ЗША «Свабода» ўзяла камэнтар у палітыка Мікалая Статкевіча. Нагадаем, год таму Мікалай Статкевіч выказаў Абаму пажаданьне «зрабіць Амэрыку прывабнай і прыцягальнай у сьвеце», што, паводле беларускага апазыцыянэра, «будзе лепшай дапамогай і беларускай дэмакратыі». Ці спраўдзіліся гэтыя чаканьні?