Аб’яднаньне моладзевых дэмакратычных арганізацый і рухаў “Новае пакаленьне” стварае перадвыбарчы штаб кааліцыі дзеля ўдзелу ў мясцовых выбарах.
Амэрыканскі аналітычны цэнтар у сваім прагнозе на 2010 год выдзяляе вяртаньне Расеі да вялікадзяржаўнага статусу і завастрэньне канфлікту вакол іранскай ядзернай праграмы.
Старшыня Цэнтрвыбаркаму кажа, што спадзяецца на актывізацыю дзейнасьці палітычных партый падчас мясцовых выбараў.
Кіраўнік Беларусі падпісаў закон, які ўносіць зьмены і дадаткі ў некаторыя законы па выбарах і рэфэрэндуме, а таксама прызнае страціўшым сілы закон “Аб Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэфэрэндумаў”.
Намесьнік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў, які ўзначальвае беларускую дэлегацыю ў Маскве, абвергнуў інфармацыю аб зрыве перамоваў. Аналягічную заяву зрабіла і прадстаўніца Міністэрства энэргетыкі Расеі Ірына Есіпава.
Эўракамісія, якая падтрымала палітыку "Ўсходняе партнэрства", працягвае работу па яе напаўненьні.
Кіраўніца “Праваабарончага альянсу” Людміла Гразнова падчас прадстаўленьня “Хронікі парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе” заявіла: "Сёлета парушэньняў правоў чалавека будзе больш, чым летась".
Сёньня ў Маскве аднавіліся перамовы аб умовах пастаўкі расейскай нафты беларускім спажыўцам у 2010 годзе. Пакуль Расея экспартуе нафту ў Беларусь на падставе заключаных летась кантрактаў безь міжурадавай дамовы. Вынікаў перамоваў пакуль няма.
Цэнтральная выбарчая камісія на сваім паседжаньні зацьвердзіла суму на фінансаваньне выбарчай кампаніі ў 969,6 мільёнаў грыўняў.
У Камітэце дзяржкантролю ўдакладнілі, што ў Сяргея Бараноўскага былі праблемы са здароўем.
Міністэрства выведкі Ірану апублікавала сьпіс міжнародных арганізацыяў і СМІ, якія Тэгеран абвінавачвае ў падрыўной дзейнасьці і падтрымцы апазыцыйных выступаў.
З новага году ў 2—3 разы вырасьлі кошты беларускіх візаў для замежных грамадзян. Перш за ўсё для тых, хто атрымлівае візы ў аэрапортах. У Консульскай управе МЗС “Свабодзе” гэта патлумачылі ўводам у дзеяньне дадаткаў да асаблівай часткі Падатковага кодэксу.
Дамова аб дзяржаўнай мяжы Беларусі і Ўкраіны ўнесена на ратыфікацыю ў беларускі парлямэнт. Дамова была падпісаная ў 1997-м і тады ж ратыфікаваная Вярхоўнай Радай.
Кіраўніцтва Менскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў (ІВВ) не атрымала дазвол Менгарвыканкаму на арэнду памяшканьня для правядзеньня ўстаноўчага зьезду "Маладога Фронту". Менгарвыканкам зьяўляецца саўладальнікам Міжнароднага адукацыйнага цэнтра.
Франка Вячорку тэрмінова выпісваюць са шпіталя. Хлопец паведаміў “Свабодзе”, што да яго прыйшла загадчыца аддзяленьня і патлумачыла прычыну тэрміновай выпіскі.
Новы кіраўнік Офісу АБСЭ ў Менску Бэнэдыкт Халер прыбудзе ў Беларусь у сярэдзіне студзеня. У інтэрвію БелаПАН ён сказаў, што пачне выкананьне новых абавязкаў "адразу пасьля семінара кіраўнікоў місій АБСЭ ў Вене", які пройдзе ў сярэдзіне студзеня.
Аб’яднаная грамадзянская партыя мае намер правесьці сёлета пяць значных грамадзкіх кампаніяў. Пра гэта абвясьціў старшыня партыі Анатоль Лябедзька. Ён назваў галоўнай падзеяй году выбары ў мясцовыя саветы.
“Нафтавая вайна, якая разгарнулася паміж Расеяй і Беларусьсю, ёсьць спараджэньнем палітыкі, якое вяло кіраўніцтва двух дзяржаваў”, -- лічыць старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Напружанасьць паміж Беларусяй і Расеяй у сувязі з пастаўкамі нафты аналізуецца эўрапейскімі сродкамі масавай інфармацыі.
Пасьля правалу перамоваў аб умовах экспарту расейскай нафты ў Беларусь, Расея спыніла пастаўкі сыравіны на абодва беларускія НПЗ,-- паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на расейскіх пастаўшчыкоў нафты. Беларусь пагражае выхадам з Мытнага саюзу.
Перамовы аб пастаўках і транзыце нафты вядуцца з кіраўніцтвам расейскай кампаніі “Транснафта”,– манапалістам на рынку транспарціроўкі нафты трубаправодным транспартам у Расеі.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан заявіў, што сёлета ЗША нададуць пільную ўвагу кампаніі па выбарах ў мясцовыя саветы Беларусі.
Актывіст незарэгістраванай партыі Свабоды й Прагрэсу Сяргей Еўдакімовіч з Бабруйску новы 2010 год сустрэў з чаканьнем судовага працэсу. Пры канцы 2009 году ён зьвярнуся ў суд з пазовам супраць газэты Бабруйскага гарвыканкаму “Бабруйскае жыцьцё”.
Беларусь і Расея не дамовіліся пра ўмовы пастаўкі нафты ў 2010 годзе. Расейскі бок праінфармаваў, што ад 1 студзеня будзе браць мыта ў поўным аб’ёме на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь. Незалежныя экспэрты не выключаюць, што гэтая сытуацыя можа прывесьці да беларуска-расейскай нафтавай вайны.
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына не разьлічвае на вялікую колькасьць кандыдатаў на будучых мясцовых і прэзыдэнцкіх выбарах. Такі прагноз яна зрабіла ў інтэрвію БелаПАН.
З 1 студзеня 2010 году ў Беларусі павялічваецца стаўка падатку на дададзены кошт з 18% да 20%. Гэта прадугледжана Асаблівай часткай Падатковага кодэксу, якая таксама набыла моц з пачатку году.
Якія асабістыя мэты Вы ставіце на будучы, 2010 год? Гэтае пытаньне Свабода задала вядомым у Беларусі палітыкам. Сёньня на яго адказваюць старшыня Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч і першы сакратар Партыі камуністычнай Беларускай Сяргей Калякін.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямшака працягвае перамовы ў Маскве адносна паставак расейскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе.
Аляксандар Лукашэнка, гаворачы пра выбары ў мясцовыя Саветы 2010 году і прэзыдэнцкія выбары 2011, учора казаў журналістам, што зь яго боку ціску на ўдзельнікаў выбарчых кампаніяў ня будзе. Як ставяцца да гэтых словаў у апазыцыйных палітычных партыях і Цэнтральнай выбарчай камісіі?
«Свабода» задала вядомым беларускім палітыкам аднолькавае пытаньне: якія асабістыя мэты вы ставіце на 2010-ы год?
Натуральна, крышачку крыўдна: вы адпачываеце, шампанскае п’яце, а я павінен сядзець ля пульту кіраваньня…
Аляксандар Лукашэнка расказаў, ці стаў ён за 15 гадоў прэзыдэнцтва менчуком, а таксама пра сваё стаўленьне да сталіцы.
Сёньня ў Вене Пастаянны камітэт АБСЭ падоўжыў мандат Офісу АБСЭ ў Менску да 31 сьнежня 2010 году.
Сёньня ў размове з журналістамі Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў, што бліжэйшым часам аддаваць уладу нікому не зьбіраецца.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка на сваёй прэсавай канфэрэнцыі, гаворачы пра выбары ў мясцовыя саветы 2010 году і прэзыдэнцкія 2011 году, заявіў, што ён асабліва не напружваецца ў сувязі зь імі:
Сёньня Аляксандар Лукашэнка на сваёй прэсавай канфэрэнцыі так выказаўся наконт магчымых коштаў на газ і нафту ў 2010-м годзе. Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка на просьбу «Свабоды» так камэнтуе дадзенае выказваньне:
Аляксандар Лукашэнка за два дні да новага году падводзіць вынікі 2009-га году. Зь незалежных мэдыяў запрошаныя агенцтва БелаПАН, БДГ, "Белорусы и рынок".
“Два папярэджаньні, якія вынесла «Народнай волі» Міністэрства інфармацыі, гэта не выпадковасьць і ня эьбег абставінаў, гэта частка перадвыбарнай стратэгіі ўлады", – заявіла Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч лічыць 2009 год годам беларускай надзеі. На ягоную думку, сёлета зьявіліся спадзяваньні на тое, што Беларусь вернецца ў сваю калыску — аб’яднаную Эўропу. Пра гэта Мілінкевіч казаў сёньня падчас прэсавай канфэрэнцыі.
Пра гэта прэм'ер-міністар Расеі заявіў журналістам сёньня, падчас рабочай паездкі ва Уладзівасток. "Нам трэба разьвіваць ударныя наступальныя сыстэмы", – сказаў У. Пуцін, адзначыўшы, што гэта дазволіць захаваць стратэгічны балянс з ЗША, якія, у адрозьненьне ад Расеі, разьвіваюць супрацьракетную абарону (СРА).
“Для мяне 2009 год – гэта год беларускай надзеі. Год спадзяваньняў на тое, што мы вернемся ў сваю калыску – аб’яднаную Эўропу”, – гэтымі словамі лідэр руху “За свабоду” сёньня на прэс-канфэрэнцыі падсумаваў вынікі году.
Паколькі гэтая краіна ня мае ў Беларусі сваёй амбасады, функцыі кантактнай амбасады вырашана перадаць дыпляматычнаму прадстаўніцтву Вялікай Брытаніі.
Дыплём з такой жартаўлівай назвай прысуджаны Ўпраўленьню юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму незарэгістраванай Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі.
Уладзімер Навумаў, экс-міністар унутраных спраў Беларусі, да нядаўняга часу старшыня Фэдэрацыі хакею Беларусі (ФХБ), будзе працаўладкаваны ў адным з найбуйнейшых расейскіх банкаў — ВТБ (“Внешторгбанк”).
Актывісты руху “Маладая Беларусь” заяўляюць пра беспрэцэдэнтны ціск на сяброў арганізацыі. Супрацоўнікі КДБ пагражаюць бацькам актывістаў звальненьнем з працы і прымушаюць іх гаварыць падрыхтаваны тэкст перад камэрамі БТ.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў фэдэральны закон аб ратыфікацыі пагадненьня зь Беларусьсю пра сумесную ахову зьнешняй мяжы так званай саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэньне адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны.
Як лепш падрыхтавацца да мясцовых выбараў, якія пройдуць у красавіку 2010 году? Гэта пытаньне стала адным з галоўных на справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі Менскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, што прайшла 27 сьнежня ў Менску.
30 гадоў таму кіраўніцтва Савецкага Саюзу прырыхтавала Захаду “калядны падарунак” – увяло савецкія войскі ў Аўганістан.
Рыма- і грэка-каталікі, пратэстанты, а таксама праваслаўныя, якія прытрымліваюцца грыгарыянскага календара, сьвяткуюць Божае Нараджэньне.
Загрузіць яшчэ