Склад камісіі не адпавядае патрабаваньням абноўленага выбарчага заканадаўства, лічыць старшыня аршанскай гарадзкой суполкі Партыі БНФ Алесь Шутаў.
На зьезьдзе “Маладога фронту” былі абраныя старшыня й намесьнікі старшыні арганізацыі, зарэгістраванай у Чэскай Рэспубліцы.
Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны, лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч лічыць, што досьвед турэмнага зьняволеньня робіць чалавека больш адказным. Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлекампаніі «Ўкраіна».
У Глыбоцкую раённую выбарчую камісію ўвайшоў Юрась Кілбасіч, а ў Пастаўскую — Людміла Цыбулька. Яны вылучаліся шляхам збору подпісаў.
Сёлета ў тэрытарыяльных выбарчых камісіях будзе, як ніколі раней, шмат прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў. Амаль траціна патэнцыйных прэтэндэнтаў у сябры камісіяў прадстаўлялі менавіта грамадзкія аб’яднаньні. Амаль усе яны — праўладныя.
Старшыня дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі вызначыў найбольш праблемныя ўчасткі мяжы і выказаўся пра аднаўленьне працы крамаў Duty Free на ўсіх памежных пераходах.
У Ізраілі разглядаецца магчымасьць скасаваньня візаў для грамадзянаў Украіны. Міністар турызму Ізраілю спадзяецца, што наступнай пасьля Ўкраіны будзе Беларусь.
Ігар Рачкоўскі сказаў, што спасылаючыся на досьвед грамадзянаў Беларусі, можна зрабіць выснову: цяпер перасекчы “празрыстую” беларуска-расейскую мяжу складаней, чым, прыкладам, беларуска-літоўскую.
Міністар абароны Беларусі Юрый Жадобін выправіўся з візытам у Расейскую Фэдэрацыю. У Маскве кіраўнік абароннага ведамства сустрэнецца са сваім расейскім калегам Анатолем Сердзюковым.
Партыя БНФ аспрэчыла ў судзе неўключэньне сваіх вылучэнцаў у Менскую выбарчую камісію. Прадстаўнікі гарадзкой рады партыі палічылі прычыны адводу сваіх прадстаўнікоў незаконным і падалі сёньня скаргу у Менскі гарадзкі суд.
29 студзеня завяршаецца фармаваньне тэрытарыяльных выбарчых камісій. Паводле заканадаўства, упершыню траціну колькаснага складу гэтых камісій павінны складаць прадстаўнікі палітычных партый і грамадзкіх арганізацый.
Хаця фармаваньне тэрытарыяльных выбарчых камісіяў завяршаецца ў пятніцу, 29 студзеня, ужо сёньня відавочна: прадстаўніцтва палітычных партыяў у іх будзе надзвычай абмежаваным.
Пытаньні разьвіцьця супрацоўніцтва Беларусі і Расеі будуць абмеркаваныя падчас візыту ў Маскву міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі абвясьціў пра намер “запусьціць у дзеяньне” спрошчаны рэжым перамяшчэньня ў 50-кілямэтровых зонах з Польшчай, Літвой і Латвіяй “да пачатку актыўнага турыстычнага сэзону”.
Прадстаўнік АГП Сяргей Альфер і прадстаўнік партыі “Справядлівы сьвет” Сяргей Вазьняк уключаныя ў склад менскай гарадзкой тэрытарыяльнай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.
Беларусь мае “блізкія і падобныя зь сяброўскім Іранам” пазыцыі па пытаньнях міжнароднага парадку дня.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўпершыню як галава дзяржавы выступіў з пасланьнем да Кангрэсу “Аб становішчы ў краіне”. Гэты выступ адбыўся на фоне масавага расчараваньня вынікамі антыкрызісных захадаў.
Фаварыт перадвыбарчых апытаньняў, прэм’ер-міністар Польшчы і лідэр кіруючай партыі “Грамадязнская плятформа” Дональд Туск адмовіўся браць удзел у восеньскіх прэзыдэнцкіх выбарах.
Сфармаваная Менская абласная выбарчая камісія на мясцовыя выбары. З партый у яе склад увайшлі праўладныя камуністы і лібэрал-дэмакраты.
Экспэрты Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў адзначаюць, "некаторае тармажэньне працэсаў, якія раней ацэньваліся як лібэралізацыя".
Зьмены ў выбарчым заканадаўстве пашырылі магчымасьці палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў у фармаваньні выбарчых камісіяў. Як партыі і аб’яднаньні скарысталіся новымі магчымасьцямі?
У швайцарcкім курортным горадзе Давосе пачаў працу юбілейны, саракавы Ўсясьветны эканамічны форум. Беларусь прагматычна падыходзіць да гэтага мерапрыемства і не перабольшвае яго значнасьці, заяўляюць у МЗС.
Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч называе рашэньне Эўрапарлямэнту запрасіць у Эўранэст толькі апазыцыю цалкам слушным. На яго думку, супрацоўніцтва ў «Эўранэсьце» прадстаўнікоў апазыцыйных сілаў і грамадзянскай супольнасьці магчымае ў самых розных галінах.
27 студзеня аб пачатку сваёй прэзыдэнцкай кампаніі афіцыйна абвясьціў палітык Алесь Міхалевіч. Гэта першы беларускі апазыцыянэр, які кінуў выклік дзейнаму прэзыдэнту краіны.
Так сказаў у размове са «Свабодай» старшыня сталай камісіі міжнародных спраў і сувязяў з СНД у Палаце прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч.
Адбылося пасяджэньне віцебскага гарвыканкаму, на якім сфармавалі гарадзкую выбарчую камісію ў складзе 13-ці чалавек. Пяцёра зь іх — гэта прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый і палітычных партый, як і прадугледжана абноўленым выбарчым заканадаўствам.
У Менску падсумоўвалі першыя вынікі новай усходняй палітыкі Эўразьвязу. Палітолягі, экспэрты ў галіне міждзяржаўных дачыненьняў высьвятлялі: у якіх пазыцыях Менск і Брусэль сапраўды зблізіліся, а па якіх кірунках чакаць паразуменьня ўвогуле ня варта?
Сёньня ў Маскве працягваюцца беларуска-расейскія перамовы аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе, якія пачаліся 25 студзеня. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, расейскі бок прадстаўляюць віцэ-прэм’ер Ігар Сечын і міністар энэргетыкі Сяргей Шматко.
У Эўранэст запросяць па 10 дэпутатаў з Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны, а зь Беларусі 10 назіральнікаў ад апазыцыйных сілаў і ад грамадзянскай супольнасьці.
У магілёўскую абласную камісію апазыцыйныя палітычныя партыі вылучылі трох сваіх прадстаўнікоў. Абласныя ўлады не зацьвердзілі ніводнага.
27 студзеня аб пачатку сваёй прэзыдэнцкай кампаніі афіцыйна абвясьціў палітык Алесь Міхалевіч. Гэта першы беларускі апазыцыянэр, які кінуў выклік дзеючаму прэзыдэнту краіны.
Міністар юстыцыі Галаванаў сьцьвярджае, што Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя пры стварэньні партыі парушыла закон. Сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня БХД Павал Севярынец называе гэта хлусьнёй.
Новы кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Бэнэдыкт Галер распавёў аб прыярытэтах сваёй дзейнасьці. Сярод іншага ён заявіў пра свае намеры спрыяць дыялёгу ўладаў і апазыцыі ў Беларусі і зазначыў, што офіс АБСЭ ня будзе назіраць за кампаніяй па выбарах у мясцовыя Саветы.
Пра зьмены ў гарадзенскім кіраўніцтве ў праграме "Начная Свабода" выказаўся адзін з кіраўнікоў Саюзу палякаў, які не прызнаецца ўладамі, журналіст польскай “Gazety Wyborczej” Андрэй Пачобут.
Прадстаўнікі Эўракамісіі, якія наведалі Менск, занепакоеныя негатыўнымі наступствамі новага імпартнага рэжыму, які пачаў дзейнічаць ад 1 студзеня 2010 году.
Сёньня ў Гомелі на сумесным паседжаньні прэзыдыюму гарсавету й гарвыканкаму сфармавана гарадзкая тэрытарыяльная камісія па выбарах дэпутатаў. Ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў у яе быў накіраваны сябра АГП, былы дэпутат Вярхоўнага Савету СССР Юрый Варонежцаў. Аднак у склад камісіі яго не ўключылі.
27 студзеня на паседжаньні ў Брусэлі кіраўнікі дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў парлямэнцкай асамблеі палітыкі Ўсходняга партнэрства абмяркуюць склад беларускай дэлегацыі ў Эўранэсьце, а таксама ці накіроўваць у Беларусь азнаямляльную місію.
Пасьля перамоваў сёньняшняга дня крыніца ў расейскім урадзе, блізкая да перамоваў, адзначыла: “Паводле нашых адчуваньняў, ёсьць усе шанцы падпісаць двухбаковы дакумэнт”.
26 студзеня — апошні дзень, калі палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі, працоўныя калектывы і грамадзяне праз збор подпісаў могуць вылучыць сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. А ўжо ад серады пачнецца іх фармаваньне.
У другі дзень візыту ў Беларусь прэзыдэнт Туркмэністану наведаў шэраг прамысловых прадпрыемстваў Менску. Ці здолее беларуская прамысловасьць “разгрузіцца” дзякуючы туркмэнскаму рынку?
У Эўропе ўжо стала навагодняй традыцыяй кожную раніцу першага студзеня прачынацца зь цяжкім «галаўным болем па-расейску», – піша ў сёньняшнім нумары часопіс “Time”. У першыя дні 2006 і 2009 гадоў Расея сварылася з Украінай з-за цэнаў на прыродны газ. А цяпер усе погляды прыкаваныя да Беларусі, якая пасварылася гэтым разам з Масквой з-за цэнаў на нафту.
Кіраўнік гарадзенскай вэртыкалі Ўладзімер Саўчанка звольнены з пасады паводле ўласнай заявы. Аблвыканкамам будзе пакуль кіраваць першы намесьнік Саўчанкі Іван Жук.
У мінулую пятніцу ў пяці з шасьці абласьцей Беларусі зьмяніліся кіраўнікі ўправаў КДБ. Што вядома пра тых, хто атрымаў новае прызначэньне?
Сёньня беларуская дэлегацыя на чале зь першым віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам прыбыла ў Маскву для ўдзелу ў чарговым раўндзе перамоваў аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе.
Расейскі алігарх Барыс Беразоўскі ў інтэрвію расейскай службе Радыё Свабода прааналізаваў палітычную сытуацыю ва Ўкраіне.
Былы палітпрызыўнік Алесь Каліта паведаміў “Свабодзе”, што ў войску адпачываў ад палітыкі. 23 студзеня былы старшыня моладзі БНФ дэмабілізаваўся з войска.
У Менску з афіцыйным двухдзённым візытам знаходзіцца прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў. Ён наведвае Беларусь у адказ на асабістае запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі.
У сталіцы Туркмэністану дэмантуюць Арку нэўтралітэту, галоўны элемэнт якой — пазалочаная статуя Сапармурата Ніязава. З падручнікаў і ўнівэрсытэцкіх праграмаў таксама выключаная кніга першага прэзыдэнта “Рухнама”.
Новы старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Маўлуд Чавушаглу спадзяецца, што ў 2010 годзе Нацыянальнаму сходу Беларусі будзе вернуты статус адмысловага запрошанага ў ПАРЭ.
Загрузіць яшчэ