Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў накіраваў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку ліст, у якім выклаў сваю пазыцыю адносна ўмоваў паставак расейскай нафты ў Беларусь.
Заходнія выданьні шырока камэнтуюць вынікі галасаваньня, якое адбылося 17 студзеня ва Ўкраіне.
Пераможцу прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне ў першым туры вызначыць не ўдалося. “Як вы ацэньваеце вынікі галасаваньня 17 студзеня? Чым скончыцца двубой паміж Віктарам Януковічам і Юліяй Цімашэнкай?”
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 26 скліканьня прызначаныя на 25 красавіка 2010 году.
Кіраўнік Беларусі даручыў кіраўніцтву Дзяржаўнага памежнага камітэту далажыць пра сытуацыю на беларуска-расейскай адміністрацыйнай мяжы.
"Не падкідвайце вагню ў беларуска-расейскія нафтавыя перамовы," -- заклікае прэсавы сакратар прэм’ер-міністра Расеі Уладзімера Пуціна, Дзьмітрый Пяскоў, у лісьце, апублікаваным у сёньняшнім нумары штодзёньніка Washington Post.
Пераможцу прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне ў першым туры вызначыць не ўдалося. “Як вы ацэньваеце вынікі першага раўнду і чым скончыцца двубой паміж Віктарам Януковічам і Юліяй Цімашэнкай?”
Рэбэка Гармс, дэпутатка фракцыі "зялёных" у Эўрапарлямэнце, якая назірала за ўкраінскімі прэзыдэнцкімі выбарамі ў Кіеве, кажа, што, на яе думку, выбары прайшлі "сумленна і празрыста".
У другі тур выбараў прэзыдэнта Украіны выйшлі прэм’ер-міністар Юлія Цімашэнка і лідэр апазыцыйнай Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч.
Літоўскі прэм’ер-міністар сумняваецца, ці мэтазгодна запрашаць Аляксандра Лукашэнку на сьвяткаваньне 20-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Літвы.
Гэтак міністар замежных спраў Нідэрляндаў Максім Вэрхагэн адрэагаваў на зварот галяндзкіх парлямэнтарыяў адносна выключэньня з БДУ студэнткі Тацьцяны Шапуцькі.
Сёньня першы працоўны дзень для новага кіраўніка офісу АБСЭ ў Менску нямецкага дыплямата Бэнэдыкта Галера.
Учора ва Ўкраіне адбыліся выбары прэзыдэнта. У другі тур выбараў выходзяць лідэр апазыцыйнай Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч і кіраўнік ураду Юлія Цімашэнка.
Януковіч назваў сёньняшнія выбары ва Ўкраіне “справядлівай ацэнкай грамадзянамі працы аранжавай каманды”.
У другі тур выбараў прэзыдэнта Ўкраіны, паводле дадзеных апытаньняў на выхадах з выбарчых участкаў “экзыт-пол”, выходзяць лідэр апазыцыйнай Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч і кіраўнік ураду Юлія Цімашэнка. Яўка на выбарах склала каля 67 працэнтаў галасоў.
Юлія Цімашэнка выступіла з заявай па выніках першага туру выбараў, у якой заклікала дэмакратычны электарат да аб'яднаньня.
У Партыі рэгіёнаў падлічылі, што іх кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах набраў галасоў болей, чым усе прадстаўнікі дзейнай улады разам.
Юлія Цімашэнка ў другім туры разьлічвае на перамогу дзякуючы электарату дэмакратычных кандыдатаў, якія выбылі з выбарчай гонкі.
Пасьля закрыцьця ўчасткаў для галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Украіны зьявіліся першыя вынікі экзыт-полаў. Паводле апытаньня на замову тэлеканалу ICTV, якое выканала міжнародная кампанія GFK В. Януковіч набраў 36,6% галасоў, Юлія Цімашэнка – 25, Сяргей Цігіпка – 13,5.
В. Януковіч перад выбарамі маліўся ў Кіеве, а Ю. Цімашэнка паехала ў Днепрапятроўск па блаславеньне да маці.
Рэпартаж з выбарчага ўчастку нумар 85 Тэрытарыяльнай выбарчай акругі нумар 215, што ў Дарніцкім раёне Кіева.
Віцебскага кіраўніка “Моладзі БНФ” міліцыянты спынілі на вуліцы і забралі ў Кастрычніцкі РАУС. Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што мусяць спраўдзіць асобу затрыманага.
Партыя БНФ пачала фарміраваньне ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэспубліканскага рэфэрэндуму супраць павышэньня ўвазных пошлін на легкавыя аўтамабілі.
Ва Ўкраіне пачалося галасаваньне на чарговых выбарах прэзыдэнта. Фаварытамі кампаніі называюць Ю. Цімашэнка і В. Януковіча.
Па словах прэсавага сакратара расейскага прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Пяскова, віцэ-прэм’ер Ігар Сечын «сапраўды накіраваў ліст першаму віцэ-прэм’еру Сямашку ў адказ на ліст беларускага боку ад 9 студзеня».
Віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Андрэй Кабякоў на чале беларускай дэлегацыі ўдзельнічае ў міжнароднай энэргетычнай канфэрэнцыі, якая завяршаецца сёньня ў Батумі.
Фэдэральная мытная служба Расеі распарадзілася спаганяць 100% экспартнага мыта пры пастаўках у Беларусь ня толькі нафты, але і нафтапрадуктаў. Што гэта азначае для Беларусі?
Калі б адзначэньне 20-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Літвы адбывалася сёньня, гэта быў бы ня самы дарэчны момант чакаць візыту ў Вільню прэзыдэнта Беларусі А.Лукашэнкі, заявіў міністар замежных справаў Літвы.
Магчымы візыт у Беларусь прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце. Пра гэта паведаміў сёньня Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Літве і Фінляндыі (па сумяшчальніцтве) Уладзімер Дражын.
Сёньня ва Ўкраіне завяршаецца агітацыя да выбараў прэзыдэнта 17 студзеня. 18 кандыдатаў з самымі рознымі праграмамі праводзяць апошнія мітынгі, паездкі па рэгіёнах, выступы па тэлебачаньні. Фаварытамі выбараў называюць прэм’ер-міністра Юлію Цімашэнку і лідэра апазыцыйнай Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча.
Распаўсюджаная некаторымі СМІ інфармацыя аб тым, што Беларусь зьмяніла пазыцыю на перамовах па нафце, не адпавядае сапраўднасьці. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар кіраўніка ўраду Беларусі А.Цімашэнка.
“Гаіці пакуль не зьвярталася да Беларусь з просьбай аб аказаньні гуманітарнай дапамогі. Пра гэта паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску першы намесьнік міністра надзвычайных сытуацыяў Валянцін Карпіцкі
Намесьнік старшыні Бабруйскага гарвыканкаму абвешчаны ў вышук. Пра гэта паведамляюць афіцыйныя крыніцы Магілёўшчыны са спасылкай на генэральную пракуратуру Беларусі.
Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Т. Цыганкова прызнала яго вінаватым у хуліганстве – нецэнзурнай лаянцы.
Настаўніцы гісторыі Натальлі Ільініч зь вёскі Талька Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці пагражае звальненьне за яе прыналежнасьць да партыі БНФ.
Зянон Пазьняк пракамэнтаваў учынак актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі, які вывесіў на ёлцы ў Віцебску бел-чырвона-белы сьцяг
Завяршаючы візыт у Беларусь віцэ-прэм’ер Польшчы Вальдэмар Паўляк заявіў, што правёў «вельмі сур’ёзныя і канкрэтныя перамовы, якія прынясуць сур’ёзны эфэкт у двухбаковых стасунках».
Уступіла ў сілу Асаблівая частка Падатковага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Зьніжаны стаўкі дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю палітычных партый, прафэсійных саюзаў, грамадзкіх аб’яднаньняў, фундацыяў.
Да нядаўняга часу бакі дамаўляліся, наколькі далёкія сваякі тых людзей, якія жывуць у памежнай зоне, змогуць карыстацца бязьвізавым уездам. Зараз дакумэнт практычна гатовы, чакаецца візыт высокапастаўленых асобаў адпаведнага ўзроўню.
З аднадзённым рабочым візытам у Менск прыбыў віцэ-прэм’ер Польшчы Вальдэмар Паўляк. Ён узяў удзел у пасяджэньні сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы з удзелам віцэ-прэм’ера Беларусі Івана Бамбізы.
Беларусь зацікаўленая ў пашырэньні двухбаковага супрацоўніцтва з Польшчай ва ўсіх сфэрах.
Мастак намаляваў, а што хацеў сказаць? Чакаем вашыx здагадак – рэплікаў герояў малюнка, загалоўкаў, камэнтароў!
Прэзыдэнт Грузіі падзякаваў Беларусі за “стойкасьць” у пытаньні непрызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Сустаршыні ствараемай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” просяць Вярхоўны суд прызнаць незаконнай адмову Мін’юсту зарэгістраваць БХД і абавязаць ажыцьцявіць дзяржаўную рэгістрацыю партыі.
Віцэ-прэм'ер Польшчы Вальдэмар Паўляк заявіў, што Польшча зацікаўлена падтрымліваць Беларусь у кантактах з Эўразьвязам – эканамічных, гандлёвых, а таксама падтрымлівае імкненьне Беларусі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.
Былы амбасадар Літвы ў Беларусі Пятрас Вайцякунас зноў стаў амбасадарам. Ад панядзелка, 11 студзеня, ён узначаліў дыпляматычную місію Літвы ва Ўкраіне.
Сёньня ў Менск для ўдзелу ў пасяджэньні сумеснай беларуска-польскай камісіі прыбыў віцэ-прэм’ер Польшчы Вальдэмар Паўляк. Заплянаваная сустрэча Вальдэмара Паўляка з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.
Аляксандар Лукашэнка накіраваў ліст свайму расейскаму калегу Дзьмітрыю Мядзьведзеву, у якім выклаў пазыцыю беларускага боку па пытаньнях пастаўкі нафты
Загрузіць яшчэ