Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турчынаў: “Перамога Цімашэнка немінучая”


Юлія Цімашэнка
Юлія Цімашэнка

Юлія Цімашэнка ў другім туры разьлічвае на перамогу дзякуючы электарату дэмакратычных кандыдатаў, якія выбылі з выбарчай гонкі.


Кіраўнік выбарчага штабу Юліі Цімашэнка Аляксандар Турчынаў, абапіраючыся на зьвесткі Нацыянальнага экзыт-полу, прызнаў, што разрыў паміж фаварытамі прэзыдэнцкай гонкі В. Януковічам і Ю. Цімашэнка складае 4 працэнты (Януковіч – 31 працэнт галасоў апытаных, Цімашэнка – 27):

“І гэта блізка да сапраўднага выніку… Нас задаволіла б перамога ў першым туры. Праблема ў тым, што дэмакратычныя сілы не аб’ядналіся і не падтрымалі найбольш моцнага кандыдата прэм’ер-міністра Юлію Цімашэнка прывяло да таго, што з нязначным разрывам наперадзе йдзе Януковіч”.

Аляксандар Турчынаў

Аляксандар Турчынаў выказаў перакананьне, што людзі, якія галасавалі за іншых кандыдатаў дэмакратычнага лягеру, ніколі не прагласуюць за чалавека з сумнеўным мінулым і сучасным, які не можа прадстаўляць Украіну.

“Гэтыя галасы ўжо сёньня даюць нам упэўненасьць у перамозе ў часе другога туру галасаваньня, перамозе ўпэўненай, са значным адрывам, без сумнеўнай”—заявіў Турчынаў.

Пры гэтым ён зазначыў, што былі істотныя парушэньні, ігнаравалася рашэньне судоў, бекантрольна ішло галасаваньне дома, з парушэньнямі дапаўляліся сьпісы выбарцаў.

Юлія Цімашэнка галасуе ў Днепрапятроўску
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG