Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД паскардзілася на Мін’юст ў Вярхоўны суд


Сустаршыні ствараемай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар Дзяніс Садоўскі, якія падпісалі скаргу, просяць Вярхоўны суд прызнаць незаконнай адмову Мін’юсту зарэгістраваць БХД і абавязаць ажыцьцявіць дзяржаўную рэгістрацыю партыі. Пра гэта паведамляе прэсавая служба партыі.


Аўтары ліста інфармуюць судзьдзяў пра скаргі болей за 200 заснавальнікаў партыі на ціск з боку супрацоўнікаў КДБ, мясцовай ўлады, а таксама адміністрацыі навучальных устаноў і прадпрыемстваў з мэтай прымусіць іх адмовіцца ад удзелу ў стварэньні партыі БХД.

Нагадаем, 31 кастрычніка 2009 году ў Менску адбыўся другі ўстаноўчы зьезд партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. 9 лістападу ў Мін’юст была пададзеная заява на дзяржаўную рэгістрацыю партыі БХД, а 15 сьнежня ў БХД атрымалі адказ Мін’юсту аб адмове ў рэгістрацыі. Раней актывісты БХД ужо рабілі спробу зарэгістраваць сваю партыю і таксама марна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG