Любоў Лунёва, Менск А 22 гадзіне байцы спэцназу ў масках ўварваліся ў кватэру актывіста "Маладога фрону" Алега Корбана.
Любоў Лунёва, Менск Затрыманыя актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” а 19.30 усё яшчэ заставаліся ў пастарунку Савецкага РУУС. Ім удалося паведаміць "Свабодзе", што сьледчыя патрабуюць ад актывістаў Зьмітра Хведарука і Яўгена Скрабутана прызнацца ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.
Любоў Лунёва, Менск Сёньня а палове на пятую байцы спэцназу міліцыі затрымалі каля 30 сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
Сяргей Навумчык, Прага У Нью-Ёрку адбылося паседжаньне Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра вынікі гаворыць Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.
Радыё Свабода
Радыё Свабода Міжнародныя падзеі ў фатаздымках.
Алесь Дашчынскі, Менск Падчас паседжаньня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў, якое адбылося ўвечары ў пятніцу, было ўзьнята пытаньне адносна выступаў за мяжой ад імя кааліцыі. У некаторых сяброў палітрады ў гэтым зьвязку меліся прэтэнзіі да старшыні рады Аляксандра Мілінкевіча, які нядаўна наведаў зь візытам Нямеччыну.
Алесь Дашчынскі, Менск На паседжаньні аргкамітэту ў справе сьвяткаваньня дня Незалежнасьці 25 сакавіка прынятае рашэньне аб правядзеньні мітынгу і канцэрту на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. У склад аргкамітэту сьвяткаваньня дня Незалежнасьці ўваходзіць бальшыня суб’ектаў дэмакратычнай кааліцыі, а таксама прадстаўнікі грамадзкіх структураў і дзеячы культуры.
Радыё Свабода Самыя яскравыя выказваньні герояў перадачаў “Свабоды” за мінулы тыдзень.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Праваабаронца Кацярына Садоўская ўпершыню пасьля арышту сустрэлася ў калёніі са сваякамі. Актывіст “Маладога фронту” Артур Фінькевіч на “хіміі” паглядзеў фільм Юрыя Хашчавацкага “Плошча”. Як “хімік” Мікалай Статкевіч ратуецца ад маразоў у майстэрні, якая не ацяпляецца?
Валер Карбалевіч, Менск Экспэртыза Свабоды Эфір 1 лютага Удзельнікі: дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы і палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску.
Караткевіч Вольга, Прага Госьць "Начной Свабоды" -- намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юры Беленькі.
Юры Дракахруст, Прага Ці можа Захад у цяперашніх умовах прымусіць Аляксандра Лукашэнку пайсьці на дэмакратызацыю Беларусі? Ці можа Эўропа пайсьці на супрацоўніцтва з афіцыйным Менскам дзеля супрацьдзеяньня расейскай энэргетычнай палітыцы? Ці варта Захаду падтрымліваць Лукашэнку дзеля захаваньня беларускай незалежнасьці? Прапануем Вашай увазе адказы палітычнага аналітыка Віталя Портнікава на пытаньні перадачы “Праскі акцэнт”.
Алесь Дашчынскі, Менск Апазыцыя распачала падрыхтоўку да другога Кангрэсу дэмакратычных сілаў. І ўжо сутыкнулася зь цяжкасьцямі падчас пошуку памяшканьня. Апроч таго, некаторыя актывісты апазыцыі сумняюцца, ці варта ўвогуле праводзіць кангрэс.
Радыё Свабода Вось як апошнія заявы афіцыйнага Менску пра неабходнасьць дыялёгу з Захадам і дыскусію вакол таго, ці трэба ісьці на перамовы зь беларускімі ўладамі, ацаніў віцэ-сьпікер польскага Сэйму, былы міністар абароны краіны Браніслаў Камароўскі:
Радыё Свабода Беларусь павінна стаць касьмічнай дзяржавай і мець свае спадарожнікі. Пра гэта заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе ў справе стварэньня Беларускай касьмічнай сыстэмы дыстанцыйнага зандаваньня Зямлі, перадае БелТА.
Ганна Соўсь, Менск Амбасада ЗША ў Беларусі асудзіла акт вандалізму ў Курапатах. Некалькі дзён таму быў разламаны мэмарыяльны знак "Ад народу Злучаных Штатаў народу Беларусі дзеля памяці", падараваны ў 1994 годзе прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам.
Радыё Свабода Рост цэн на энэрганосьбіты для Беларусі - гэта непасрэдныя ўказаньні прэзыдэнта Расіі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 лютага ў інтэрвію пісьменьніку, публіцысту, галоўнаму рэдактару расейскай газэты "Завтра" Аляксандру Праханаву.
Юры Дракахруст, Прага Тры вэрсіі, чаму Прэзыдэнт Расеі зноў вярнуўся да саюзнай тэмы, -- здавалася б, канчаткова пахаванай у выніку апошняй гандлёвай і інфармацыйнай вайны?
Радыё Свабода, Прага Міжнародная праваабарончая арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў” апублікавала сёньня гадавую справаздачу па сытуацыі са свабодай СМІ ў 100 краінах сьвету. У сьпіс абраных арганізацыяй краінаў сярод іншага ўвайшлі Беларусь, Расея, Кітай, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Вэнэсуэла, ЗША, Нямеччына.
Альгерд Невяроўскі, Менск Гэтак пастанавіла Палітычная рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў. У 89-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску мае прайсьці мітынг і канцэрт “За незалежнасьць”. Аргкамітэт таксама рыхтуе зварот да Аляксандра Лукашэнкі — у ім, сярод іншага, прапануецца зрабіць Дзень абвяшчэньня БНР дзяржаўным сьвятам. Рада таксама зацьвердзіла дату правядзеньня другога Кангрэсу дэмакратычных сілаў – 17-18 сакавіка.
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Маскве адбылася вялікая прэсавая канфэрэнцыя прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. На яе акрэдытавалі больш за 1100 расейскіх і замежных карэспандэнтаў. У Беларусі яна часткова трансьлявалася на расейскім тэлеканале, цалкам канфэрэнцыю можна было пабачыць у інтэрнэце. Уладзімер Пуцін выказаўся і пра беларуска-расейскія стасункі.
Радыё Свабода Дэпутат Палаты прадстаўнікоў лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч мяркуе, што ў прамове расейскага прэзыдэнта бракавала канкрэтных прапановаў наконт будаўніцтва саюзнай дзяржавы.
Любоў Лунёва, Менск Міліцыянты забралі кампутары з кватэры сакратара ўправы Партыі БНФ У кватэры сакратара ўправы Партыі БНФ Андрэя Саротніка міліцыя правяла ператрус. У выніку сканфіскавалі кампутары, аргтэхніку, кнігі і ўсе носьбіты інфармацыі. Андрэя Саротніка і кіраўніка цэнтральнай рады Партыі БНФ Уладзімера Кішкурну, які знаходзіўся ў кватэры, завезьлі ва ўпраўленьне міліцыі Цэнтральнага раёну Менску. Уладзімера Кішкурну трымалі да трэцяй гадзіны ночы, а Андрэя Саротніка адпусьцілі ў пяць раніцы.
Сяргей Навумчык, Прага Словы расейскага прэзыдэнта Уладзімера Пуціна аб будаўніцтве саюзнай дзяржавы і верагоднасьці ўвядзеньня расейскага рубля ў якасьці адзінай валюты камэнтуе па тэлефоне з Варшавы старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк.
Уладзімер Глод, Менск Міністэрства замежных справаў Беларусі пракамэнтавала сытуацыю вакол Беларускага Хэльсынскага камітэту. Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў лічыць, што інцыдэнт вакол БХК тлумачыцца не палітычным перасьледам, а тым, што грамадзкая арганізацыя неакуратна плаціла за арэнду. Нагадаем: Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта спачатку запатрабавала высяленьня БХК з офіснага будынку, але пасьля міжнародных пратэстаў працягнула арэнду яшчэ на год.
Радыё Свабода Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка зьвяртае ўвагу на тое, што ацэнка сытуацыі ў Беларусі была зробленая прэзыдэнтам Расеі ў мяккай форме.
Радыё Свабода Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяна Процька адзначае, што прэсавая канфэрэнцыя выявіла, што цікаўнасьць да беларускай праблемы і з боку журналістаў, і з боку самага Уладзімера Пуціна невялікая.
Радыё Свабода Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфэр зьвяртае ўвагу на наступную рэпліку Пуціна.
Радыё Свабода Экс-старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч кажа, што на яго прэсавая канфэрэнцыя Уладзімера Пуціна мела станоўчае ўражаньне, паколькі ён пабачыў кіраўніка, які добра валодае пытаньнем.
Радыё Свабода Намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч зьвяртае ўвагу на наступныя моманты ў заявах расейскага кіраўніка.
Радыё Свабода У Маскве працягваецца прэсавая канфэрэнцыя расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. Адказваючы на пытаньне, ці вычарпаныя энэргетычныя канфлікты на прасторах былога СССР, Уладзімер Пуцін заявіў:
Радыё Свабода Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі гэткім чынам пракамэнтаваў заявы прэзыдэнта Уладзімера Пуціна наконт палітыкі Расеі ў дачыненьні да Беларусі.
Любоў Лунёва, Менск Учора ўвечары а 22.30 ў прыватную кватэру сакратара ўправы партыі БНФ Андрэя Саротніка, дзе таксама знаходзіўся кіраўнік цэнтральнай рады партыі Ўладзімер Кішкурна, зьдзейсьнілі ператрус.
Радыё Свабода У Маскве працягваецца прэсавая канфэрэнцыя расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. Адказваючы на пытаньне пра галоўныя зьнешнепалітычныя вынікі 2006 году, Уладзімер Пуцін заявіў: "Зь Беларусьсю былі вядомыя складанасьці, але мы падпісалі пагадненьне пра транзыт і пра зьмену коштаў ў пэрспэктыве з выхадам на рынак. І гэта самае галоўнае. Нават не істотна, колькі плацяць сёньня, важна, што мы зафіксавалі ў дакумэнтах этапы пераходу да рынку. Зрабілі гэта мякка, цягам 4 гадоў. Абсалютна ў сяброўскім кантэксьце... Зь Беларусьсю мы маем працягваць будаўніцтва саюзнай дзяржавы".
Радыё Свабода У Маскве працягваецца прэсавая канфэрэнцыя расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. Адказваючы на пытаньне, якія дзяржавы робяць з Расеі вобраз ворага, ці ёсьць у гэтым пераліку ЗША й Вялікая Брытанія, расейскі лідэр заявіў: “Нам увесь час навязваюць тэзу пра тое, што Расея выкарыстоўвае свае магчымасьці для дасягненьня сваіх зьнешнепалітычных мэтаў. Гэта ня так. Расейская Фэдэрацыя цалкам выконвала й мае намер выконваць свае абавязаньні. Але мы не абавязаныя фундаваць эканомікі іншых краінаў у вялізарных памерах, якія роўныя іхным бюджэтам. Гэтага ніхто ня робіць. Чаму гэта патрабуюць ад нас?.."
Радыё Свабода У Маскве а 12.00 паводле маскоўскага часу распачалася прэсавая канфэрэнцыя расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. На прэсавай канфэрэнцыі сабралася рэкордная колькасьць журналістаў – 1232 чалавека, зь якіх 262 замежнікі.
Радыё Свабода Таксама рада прыняла рашэньне правесьці Кангрэс дэмсілаў 17–18 сакавіка. Прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі прапанавалі падрыхтаваць да Кангрэсу праект гэтак званай “малой Канстытуцыі” і плятформу аб’яднаных дэмсілаў.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская Gazeta Wyborcza у сэрыі публікацыяў “Дэбаты аб Эўропе й Беларусі” зьмясьціла сёньня артыкул “З уладаром Беларусі паразуменьне немагчымае”. Паводле аглядальніка Gazety Wyborczej Вацлава Радзівіновіча, вера ў тое, што Эўропа зможа неяк дамовіцца з Аляксандрам Лукашэнкам і дзякуючы гэтаму давесьці да дэмакратычных пераменаў у Беларусі, – гэта ілюзія.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскі палітык Яцэк Сарыюш-Вольскі абраны старшынём адной з самых важных камісіяў Эўрапарлямэнту – Камісіі ў замежных справах. Ягоным намесьнікам абраны Януш Анышкевіч.
Уладзімер Глод, Менск Сёньня раніцай ў Менск прыехаў новы амбасадар Літвы – Эдмінас Багдонас. Ён мае вялікі прафэсійны досьвед. Спадар Багдонас займаў розныя пасады ў Міністэрстве замежных справаў, быў амбасадарам у Італіі й дарадцам прэзыдэнта Валдаса Адамкуса ў міжнародных пытаньнях.
Радыё Свабода Паўнавартасныя палітычныя адносіны зь Беларусьсю магчымыя толькі пасьля таго, як яна выканае пэўныя ўмовы, заявіў у інтэрвію БелаПАН генэральны сакратар Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу (ХДСНямеччыны Рональд Пофала.
Радыё Свабода Сёньня ў Менск прыяжджае новы амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас. Бліжэйшы сусед Беларусі ўжо паўгоду ня мае тут амбасадара. Былы кіраўнік літоўскай дыпляматычнай місіі Пятрас Вайцякунас яшчэ ўлетку стаў працаваць міністрам замежных спраў. А на прапанову літоўскага боку прызначыць новым амбасадарам былога кіраўніка МЗС Антанаса Валёніса афіцыйны Менск ня даў станоўчага адказу.
Уладзімер Глод, Менск Сёньня былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі, лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч правёў шэраг перамоваў у Бэрліне. Ягоны аднадзённы візыт у Нямеччыну — краіну, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе — пачаўся з сустрэчы ў камітэце міжнародных справаў Бундэстагу. Ён таксама правёў сустрэчы ў палітычных фракцыях парлямэнту, гутарыў з кіраўніцтвам Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу, кіроўнай партыі Нямеччыны і з дарадцамі канцлеркі Ангелы Мэркель.
Радыё Свабода Рупрэхт Поленц, старшыня Камітэту Бундэстагу па міжнародных справах, на чыё запрашэньне наведаў сёньня Бэрлін Аляксандар Мілінкевіч, заявіў Свабодзе, што Нямеччына вельмі рашуча настроена на далейшую падтрымку дэмакратычных сілаў у Беларусі.
Радыё Свабода Сёньня “Российская газета» публікуе артыкул Валерыя Фёдарава, генэральнага дырэктара Усерасейскага цэнтра вывучэньня грамадзкай думкі. Аўтар публікацыі аналізуе, якія зьмены адбываюцца ў стаўленьні расіян як да беларусаў увогуле, так і да беларускага лідэра.
Радыё Свабода Гэтую лічбу абнародаваў расейскі “Левада-цэнтр”.
Алесь Дашчынскі, Менск Гаспадарчая ўправа Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта працягнула на год дамову аб арэндзе памяшканьня для Беларускага Хэльсынскага камітэту, які раней змусілі пакінуць офіс. Як ацэньвае гэты факт былы старшыня Вярхоўнага Савету, актывіст БСДП (Грамада) Мечыслаў Грыб?
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская Gazeta Wyborcza у новай сэрыі публікацыяў “Дэбаты аб Эўропе і Беларусі” зьмяшчае артыкул “Пакт з д’яблам у імя свабоднай Беларусі”, у якім аўтар разважае, ці павінен Захад ісьці на кантакты з афіцыйным Менскам.
Загрузіць яшчэ