Радыё Свабода, Прага Сёньня Аляксандар Мілінкевіч пацьвердзіў свой намер ня ўдзельнічаць у кангрэсе дэмакратычных сілаў.
Камэнтуючы агенцтву БелаПАН учорашні заклік Рады інтэлігенцыі, якая выказалася за ўдзел у кангрэсе лідэраў усіх дэмакратычных сіл, у тым ліку і Мілінкевіча, былы кандыдат у прэзыдэнты сказаў, што “інтэлігенцыя не разумее, што такое ратацыя”, і што ён гатовы да канкурэнцыі, але ў гэтым кангрэсе ўдзельнічаць ня будзе.