У складзе дэлегацыі мусіў ехаць лідэр аб’яднанай кааліцыі Аляксандар Мілінкевіч, але ён ня даў згоды. Анатоль Лябедзька патлумачыў гэта так:
Лябедзька: “Спадар Мілінкевіч практычна паставіў ультыматум, што ён паедзе толькі тады, калі ў склад дэлегацыі будуць уключаныя яшчэ два чалавекі... Магчыма, паедзе асобна ў іншай канфігурацыі, але выснова адна — калі дзьве паездкі, то гэта будзе ня той узровень сустрэчаў. Мы будзем, можа, другая і трэцяя дэлегацыя, гаварыць пра Беларусь, але значна зьнізіўшы магчымасьць, каб гэты голас пра Беларусь быў пачуты. Ня думаю, што гэта канструктыўна”.
Паводле старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, казаць пра гэты візыт пакуль рана.
Палітычны дарадца Аляксандра Мілінкевіча Андрэй Кусяльчук заявіў, што цяпер ідуць перамовы, каб ехаў таксама Аляксандар Мілінкевіч і таму невядома, калі адбудзецца візыт.
Кусяльчук: “Мілінкевіч лічыць, што ніякіх паездак на сёньняшні момант да 25 сакавіка, да вырашэньня справаў з кангрэсам, не павінна быць. Мілінкевіч вырашыў засяродзіць сваю працу выключна на справах Беларусі й падрыхтоўцы да 25 сакавіка. Аляксандар Мілінкевіч будзе езьдзіць па рэгіёнах”.
Паводле паплечніка спадара Мілінкевіча гомельскага актывіста Віктара Карняенкі, гэтай вельмі важнай паездцы павінна папярэднічаць згода ўнутры кааліцыі і гэтую згоду трэба тэрмінова шукаць.
Карняенка: “Лябедзька шукае нішу Мілінкевічу. Але вельмі падобна, што сёньня для Мілінкевіча адводзіцца адна ніша — баксэрскай грушы, якой маглі б займацца лідэры палітычных партыяў, паказваючы на тое, што нічога ня робіцца ў краіне, ёсьць перашкода ў асобе Мілінкевіча. Безумоўна, гэта не канструктыўна. Я ня веру ў тое, што ўсе сябры кааліцыі шукаюць гэтую згоду”.
Тлумачэньне на гэты конт Аляксандра Мілінкевіча мы спадзяемся атрымаць у блізкім часе