Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Колас: “Спадзяюся, што Мілінкевіч нешта зразумеў”


Алесь Дашчынскі, Менск Рада беларускай інтэлігенцыі зрабіла заяву з нагоды падзеяў, якія адбываюцца напярэдадні кангрэса дэмакратычных сілаў. Яна была агучана на пашыраным паседжаньні палітрады.

Пасьля паседжаньня старшыня рады Ўладзімер Колас сказаў, што неабходна правесьці аналіз зробленых у дзейнасьці аб’яднаных дэмсілаў памылак:

Колас: “Я спадзяюся, што і Аляксандар Мілінкевіч, які ініцыяваў гэтую сытуацыю, нешта зразумеў. І з аднаго боку, дрэнна тое, што здарылася. А з другога боку, можа, і трэба было нейкія захады надта рэзкія зрабіць. Дзеля таго, каб узьняць гэтыя пытаньні з той вастрынёй, якую яны заслугоўваюць. Самае галоўнае, каб усе гэтыя думкі матэрыялізаваліся ў канкрэтныя рашэньні дзеля падрыхтоўкі на новым якасным узроўні гэтага кангрэсу...

Няма мэханізму прыняцьця рашэньняў і няма мэханізму адказнасьці за гэтыя рашэньні. Павінна быць нейкая больш якасная экспэртная рада для падрыхтоўкі гэтых рашэньняў, тут не павінна быць самадзейнасьці. І калі ўсе, у тым ліку лідэры, будуць несьці сапраўдную адказнасьць за вынікі тых рашэньняў, якія прымаюцца, тады на новым якасным узроўні і пойдзе праца. Бо сьпісваць усё на рэжым – гэта ўжо ўсім надакучыла, гэта ўжо не працуе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG