Радыё Свабода Падчас сустрэчы з лідэрам Камуністычнай партыі Расеі Генадзем Зюганавым кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што “мы прызнаем, што шматвэктарная палітыка фактычна адбылася, як аднавэктарная. Нам вельмі важна наладжваць стасункі з Захадам. І канфлікт з Расеяй тут не прычына, не падстава. Проста Эўропа пабачыла, што яна, аказваецца, таксама залежыць ад Беларусі ў пляне паставак энэргарэсурсаў. Эўропа таксама па-новаму ацаніла Беларусь, узьнікла новая сытуацыя” .