Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч у Бэрліне: “Дыялёг Захаду з Лукашэнкам -- толькі пасьля вызваленьня ўсіх палітвязьняў”


Уладзімер Глод, Менск Сёньня былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі, лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч правёў шэраг перамоваў у Бэрліне. Ягоны аднадзённы візыт у Нямеччыну — краіну, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе — пачаўся з сустрэчы ў камітэце міжнародных справаў Бундэстагу. Ён таксама правёў сустрэчы ў палітычных фракцыях парлямэнту, гутарыў з кіраўніцтвам Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу, кіроўнай партыі Нямеччыны і з дарадцамі канцлеркі Ангелы Мэркель.

На паседжаньні камітэту міжнародных справаў Аляксандар Мілінкевіч адзначыў, што быў і застаецца прыхільнікам дыялёгу аб’яднанай Эўропы зь Беларусьсю. Аднак такія дачыненьні могуць даць плён толькі тады, калі афіцыйны Менск зробіць выразныя крокі на збліжэньне.

На пытаньне нямецкіх палітыкаў, якімі канкрэтна мусяць стаць першыя крокі, спадар Мілінкеівч адказаў: вызваленьне ўсіх палітвязьняў і свабода для недзяржаўных мэдыяў. Беларускі палітык асабліва падкрэсьліў: дыялёг Захаду з Аляксандрам Лукашэнкам магчымы толькі пасьля выкананьня гэтых умоваў, але не наадварот.

Падчас размовы Аляксандра Мілінкевіча з дарадцамі канцлеркі Ангелы Мэркель абмяркоўваліся праблемы энэргетычнай бясьпекі ў сьвятле нафтагазавага канфлікту Беларусі й Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG