Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Альфэр: “Хто даў незалежнасьць Беларусі і Украіне?” (аўдыё)


Радыё Свабода Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфэр зьвяртае ўвагу на наступную рэпліку Пуціна.

Слухаць:



Альфэр: “Там была маленькая агаворка па Фройду. “Мы далі незалежнасьць гэтым краінам, калі ён гаварыў пра Беларусь і Украіну. Гэта дастаткова цікава, хто такія мы, і хто даў незалежнасьць Беларусі і Украіне. Мы – гэта Расея альбо ўлады Расеі? Я так і не зразумеў. Але гэта толькі пацьвярджае імпэрскі характар думак вышэйшага расейскага кіраўніцтва. Усё астатняе мы чулі неаднаразова.

Зыходзячы з выступу Пуціна адносна Беларусі можна было зрабіць дзьве высновы. Першая: яны будуць плаўна і далей пераходзіць на рынкавыя адносіны па продажы энэрганосьбітаў з Расеі. Другая: для Беларусі ўсталяваны чатырохгадовы тэрмін, на працягу якога гэты пераход будзе вельмі плаўным і вельмі камфортным для беларускіх уладаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG