Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Пуцін: "Мы маем працягваць будаўніцтва саюзнай дзяржавы" (аўдыё)


Радыё Свабода У Маскве працягваецца прэсавая канфэрэнцыя расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. Адказваючы на пытаньне пра галоўныя зьнешнепалітычныя вынікі 2006 году, Уладзімер Пуцін заявіў: "Зь Беларусьсю былі вядомыя складанасьці, але мы падпісалі пагадненьне пра транзыт і пра зьмену коштаў ў пэрспэктыве з выхадам на рынак. І гэта самае галоўнае. Нават не істотна, колькі плацяць сёньня, важна, што мы зафіксавалі ў дакумэнтах этапы пераходу да рынку. Зрабілі гэта мякка, цягам 4 гадоў. Абсалютна ў сяброўскім кантэксьце... Зь Беларусьсю мы маем працягваць будаўніцтва саюзнай дзяржавы".

Слухаць:



Пуцін: "Мы вельмі радыя й вітаем тыя зьмены, якое беларускае кіраўніцтва зрабіла ў справе ўпарадкаваньня тарыфаў на сырую нафту. Гэта рэальны крок для стварэньня паўнавартаснага мытнага саюзу. Мы разьлічваем, што ў выхадзе на адзіную валюту яшчэ ня ўсё згублена. Я ўпэўнены, што нашыя беларускія партнэры ў стане прааналізаваць рэчаіснасьць, у стане зразумець надзейнасьць расейскай эканомікі й расейскай валюты. Магчыма, што выйсьці на адзіную валюту: не на расейскі й не на беларускі альбо, як мы перашпачаткова плянавалі, а мы гэта плянавалі, ад пачатку выйсьці на расейскі рубель. Гэта ўсё магчыма".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG