Севярын Квяткоўскі, Менск Жыхары вуліц і праспэктаў, якія паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі набылі новыя назвы, да перайменаваньняў ставяцца па-рознаму. Гэтак сама, як і мінакі, якіх сустрэў сёньня ў цэнтры Менску карэспандэнт “Свабоды”.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Адкрываючы вайсковы парад у Менску, Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў Захад, што Беларусь “надае самую вялікую ўвагу абароназдольнасьці краіны”.
Ул.інф. “Я думаю, трэба падтрымліваць усе намаганьні, накіраваныя на дэмакратызацыю грамадзтваў Беларусі,” – заявіў 9 траўня Старшыня Эўракамісіі Жозэ Мануэл Барозу. Гэтую заяву ён зрабіў у эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы”.
Ганна Соусь, Менск Перайменаваньне праспэкту імя Машэрава ў праспэкт Пераможцаў у сям’і былога кіраўніка Беларусі Пятра Машэрава ўспрынялі вельмі нэгатыўна.
Севярын Квяткоўскі, Менск Праспэкт Скарыны – на праспэкт Незалежнасьці, праспэкт Машэрава – на праспэкт Пераможцаў. Старабарысаўскі тракт назавуць вуліцай Скарыны, вуліцы Варвашэні, Ерусалімская і Дразда стануцца праспэктам Машэрава, а для вуліцаў падшукаюць новыя адрасы. Вось сутнасьць указу, падпісанага Аляксандрам Лукашэнкам. Як паставіліся да гэтых зьменаў менчукі?
Уладзімер Глод, Менск 9 траўня мае адбыцца другая сэсія Аб''яднаўчага зьезду беларускіх сацыял-дэмакратаў. Да гэтага часу афіцыйныя ўлады ўсялякім чынам перашкаджалі ім стварыць адзіную партыю. Тут можна ўзгадаць і адмову ў самы апошні момант у арэндзе папярэдне праплочанай залі менскага матэлю, і інцыдэнт у комплексе "Журавінка", калі дэлегатаў адмовіліся накарміць... У рэшце рэшт зьезд усё ж адбыўся – на прыступках ганку Дома культуры ў вёсцы Сеніца Менскага раёну. А чым выклікана другая сэсія паплечнікаў Аляксандра Казуліна?
Алесь Дашчынскі, Менск Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падчас сустрэчы ў Маскве з прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным мае намер зноў абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі, якую ён назваў апошняй дыктатурай у Эўропе. Наш карэспандэнт пагутарыў зь некаторымі беларускімі ўдзельнікамі канфэрэнцыі “Дэмакратыя па-за межамі Балтыі: ўнёсак эўраатлянтычнай супольнасьці” ў Рызе: каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы Хартыя-97 Андрэем Саньнікавым, лідэрам АГП Анатолем Лябедзькам, намесьнікам старшыні партыі БНФ Юрыем Хадыкам і лідэрам грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” Ірынай Красоўскай. Як яны ацэньваюць вынікі гэтай канфэрэнцыі?
Юры Сьвірко, Рыга Перад ад’ездам з Латвіі прэзыдэнт ЗША выступіў з прамовай у будынку Малой гільдыі ў Старой Рызе перад адмыслова запрошанай аўдыторыяй, у тым ліку трыма прэзыдэнтамі краін Балтыі. Зноў назваўшы Беларусь апошняй дыктатурай Эўропы, Джордж Буш заявіў пра новую місію – “ня толькі перамагчы адзінага дыктатара, але перамагчы ідэю дыктатуры на гэтым кантынэнце”.
Алесь Дашчынскі, Менск 7 траўня Басманны суд Масквы працягваў разгляд справаў удзельнікаў акцыі пратэсту каля амбасады Беларусі ў Расеі. Яе ўдзельнікі патрабавалі вызваленьня арыштаваных у Менску падчас “Чарнобыльскага шляху” грамадзянаў Беларусі і Ўкраіны.
Юры Сьвірко, Рыга Падчас знаходжаньня ў Рызе прэзыдэнт ЗША абмеркаваў са сваімі балтыйскімі калегамі сярод іншых пытаньняў сытуацыю ў Беларусі. Кіраўнікі Латвіі – Вайра Віке-Фрэйбэрга, Літвы – Валдас Адамкус, Эстоніі – Арнольд Руйтэль паведамілі журналістам, што гаварылі аб суседзях і прынцыпах дэмакратыі. Перад прыездам у Маскву Джордж Буш паведаміў, што будзе гаварыць пра Беларусь з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.
Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода Сёньня ўвечары Басманны суд Масквы працягваў разгляд справаў удзельнікаў мітынгу каля амбасады Беларусі ў Расеі.
Юры Дракахруст, Прага У краінах Балтыі лічаць, што гадавіна капітуляцыі нацысцкай Нямеччыны не зьяўляецца вялікая падстава для сьвяткаваньня, бо 60 гадоў таму для гэтых дзяржаваў нацысцкая акупацыя зьмянілася савецкай.
Любоў Лунёва, Менск Іх арыштавалі за ўдзел у апазыцыйнай акцыі 26 красавіка. Сярод іх чацьвёра грамадзянаў Украіны і столькі ж – Беларусі. 26 красавіка затрымалі каля 40 чалавек. Суды арыштавалі 14 грамадзянаў Расеі, 5 – Украіны і 8 беларусаў.
Алесь Дашчынскі, Менск Клімаў цяпер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары на Валадарцы. На яго заведзены дзьве крымінальныя справы — за правядзеньне акцыі пратэсту 25 сакавіка і за паклёп на Аляксандра Лукашэнку, які быццам бы ўтрымліваецца ў ягоных кнігах.
Юры Сьвірко, Рыга Сёньня з Латвіі пачынаецца эўрапейскае турнэ амэрыканскага прэзыдэнта Джорджа Буша. На прэсавай канфэрэнцыі напярэдадні візыту латыская прэзыдэнт Вайра Віке-Фрэйбэрга адказала на пытаньні пра сытуацыю ў Беларусі.
Павло Зуб’юк, Кіеў Аляксей Панасюк адразу ж па прыезьдзе ў Кіеў наведаў палатачны лягер ля беларускае амбасады, падзякаваў ягоным жыхарам за падтрымку і распавёў пра умовы, у якіх дагэтуль знаходзяцца чатыры сябры “Нацыянальнага Альянсу”.
Тацяна Поклад, Вільня Амэрыканскі прэзыдэнт у інтэрвію адной з буйнейшых літоўскіх газэт выказаў спадзяваньне, што Літва далучыцца да дзейнасьці дзеля таго, каб заплянаваныя на наступны год выбары ў Беларусі былі дэмакратычнымі і што балтыйскія краіны дапамогуць Беларусі.
Аляксей Дзікавіцкі, Прага Блэр першы лідэр лейбарыстаў, які выйграў выбары тры разы запар. Гэтым разам, аднак, лейбарысцкая большасьць у парлямэнце ня будзе такой значнай, бо партыі Блэра перашкодзіў удзел Вялікай Брытаніі ў ірацкай кампаніі.
Альгерд Невяроўскі, Менск У Менску на Кастрычніцкай плошчы была спроба правесьці акцыю "Ланцуг неабыякавых людзей", прысьвечанаю 6-й гадавіне зьнікненьня былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі. І працягвалася пару хвілінаў. Адразу са двароў выйшлі спэцпадразьдзяленьні байцоў АМОНу і выціснулі ўдзельнікаў акцыі
Алесь Дашчынскі, Менск Басманны суд Масквы працягваў разгляд справаў удзельнікаў мітынгу каля амбасады Беларусі ў Расеі. Удзельнікі акцыі пратэсту патрабавалі вызваленьня арыштаваных у Менску падчас “Чарнобыльскага шляху” грамадзянаў Беларусі і Ўкраіны.
Валер Каліноўскі, Менск Як ужо паведамляла “Свабода”, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у інтэрвію літоўскаму тэлебачаньню заявіў аб тым, што Злучаныя Штаты будуць патрабаваць, каб у Беларусі адбыліся свабодныя выбары, і спрыяць гэтаму. Гэтую заяву “Свабодзе” камэнтуюць беларускія палітыкі, якія лічацца патэнцыйнымі кандыдадамі ў прэзыдэнты на выбарах 2006 году.
Ул.інф. Акцыя прымеркаваная да шостай гадавіны з дня зьнікненьня былога міністра ўнутраных справаў Беларусі і аднаго зь лідэраў апазыцыі, Юрыя Захаранкі.
Браніслава Станкевіч, Віцебск Яны вырашылі падтрымаць сваіх менскіх аднадумцаў, асуджаных за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху”, і замацавалі на парэнчах маста імя Блахіна, вялікую расьцяжку з заклікам “Свабоду палітвязьням!”
Любоў Лунёва, Менск Са спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на волю выйшаў арыштаваны за ўдзел у апазыцыйнай акцыі 26 красавіка грамадзянін Украіны, актывіст “Нацыянальнага альянсу” Аляксей Панасюк.
Тацяна Поклад, Вільня Увечары 5 траўня Літоўскі нацыянальны тэлеканал (LTV) перадаў інтэрвію з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, запісанае напярэдадні яго візыту ў краіны Эўрапейскага Зьвязу і Расею адмыслова для літоўскай тэлевізіі.
Ул. інф. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш напярэдадні візыту ў эўрапейскія краіны ў інтэрвію Літоўскай дзяржаўнай тэлевізіі назваў Беларусь апошняй дыктатурай Эўропы.
Ул. Інф.
RFE/RL Сёньня прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка ў Сімфэропалі зрабіў наступную заяву наконт украінскіх грамадзянаў, якія працягваюць знаходзіцца ў беларускім СІЗА за ўдзел у Чарнобыльскім шляху ў Менску:
Ул. інф. Сёньня пасол Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка быў выкліканы ў міністэрства замежных справаў Украіне, дзе яму была ўручаная нота.
Паўло Зуб''юк, Кіеў Другі тыдзень ля беларускае амбасады ў Кіеве стаіць палатачны лягер, у якім стала жыве некалькі дзясяткаў чалавек.
Любоў Лунёва, Менск Вечарам са спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на волю выйшаў арыштаваны за ўдзел у апазыцыйнай акцыі 26 красавіка грамадзянін Украіны, актывіст “Нацыянальнага альянсу” Аляксей Панасюк. Яго арыштавалі на дзевяць сутак.
Валер Каліноўскі, Менск Жыльлёвае рамонтна-эскплюатацыйнае аб’яднаньне Савецкага раёну Менску адклікала свой ліст аб высяленьні Партыі БНФ зь сядзібы па вуліцы Варвашэні, 8.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Аляксандар Лукашэнка прысвоіў званьне генэрал-лейтэнанта міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву і падвысіў званьні шэрагу іншых сілавікоў, у тым ліку старшыню КДБ Сьцяпану Сухарэнку.
Ігар Карней, Менск Напярэдадні ў Маскве актывісты моладзевых рухаў “Яблоко”, “Союз правых сил” і “Идущие без Путина” ладзілі пікет у падтрымку арыштаваных падчас “Чарнобыльскага шляху” грамадзянаў Беларусі і Ўкраіны.
Алесь Дашчынскі, Менск Менскія ўлады запатрабавалі, каб партыя БНФ да 15 траўня тэрмінова вызваліла памяшканьне па вуліцы Варвашэні, 8. З 1992 года тут знаходзіўся цэнтральны офіс партыі. Кіраўнік жыльлёвага рамонтна-эксплюатацыйнага аб’яднаньня Савецкага раёна Менска Мікалай Хамянкоў патлумачыў рашэньне скасаваць дамову на арэнду памяшканьняў у сувязі зь неабходнасьцю разьмяшчэньня па гэтым адрасе нейкіх дзяржаўных службаў.
Сяргей Навумчык, Прага Спэцыяльная ўпаўнаважаная Эўрапэйскага Зьвязу ў справах зьнешніх сувязяў Беніта Фэрэра-Вальднер заявіла, што Украіне, Малдове і Грузіі ня варта разьлічваць у бліжэйшы час далучыцца да Эўрапэйскага Зьвязу. Яна заклікала да рэалізму і сказала, што для далучэньня гэтых краінаў да Эўразьвязу трэба зрабіць вельмі шмат, але пакуль яны могуць атрымаць некаторыя перавагі, якімі карыстаюцца сябры ЭЗ.
Алеся Сёмуха, Вашынгтон Пагадняльная камісія Кангрэсу ЗША ўхваліла вэрсію законапраекта, які выдаткоўвае дадатковыя сродкі, 5 мільёнаў даляраў, на 2005 фінансавы год на разьвіцьцё дэмакратыі ў Беларусі
Любоў Лунёва, Менск Украінскі консул Васіль Сэрдэга перадаў ім ваду і сок. Лідэр Беларускай партыі свабоды Сяржук Высоцкі і актывісты “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч і Кірыл Шымановіч галадаюць на знак салідарнасьці са сваімі ўкраінскімі сябрамі з “Нацыянальнага альянсу”. Намесьнік лідэра “Маладога фронту” Сяржук Лісічонак шпіталізаваны.
Валер Каліноўскі, Менск Сёньня Жыльлёва-эксплюатацыйная служба Савецкага раёна Менску запатрабавала ад партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ "Адраджэньне" вызваліць сядзібу арганізацыі ў Менску па вуліцы Варвашэні, 8, у якім БНФ месьціцца ад 1992 году. Лідэр БНФ Вінцук Вячорка лічыць, што ўльтыматыўны характар ліста сьведчыць, што жыльлёвым службам загад на высяленьне партыі з памяшканьня дадзены палітычным кіраўніцтвам краіны
Ул.інф. Каля амбасады Беларусі ў Расеі 4 траўня затрыманыя 6 удзельнікаў акцыі пратэсту – сябраў моладзевых арганізацыяў партыяў СПС і “Яблык”.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Аднавіліся актыўныя сьледчыя дзеяньні ў справе аб зьнікненьні апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. Паводле хадайніцтва Гары Паганяйлы, адваката сваякоў Завадзкага, сьледчыя шукаюць цела зьніклага журналіста ў Воршы і Крупках. У пракуратуры Беларусі не раскрываюць падрабязнасьцяў пошукаў.
Юры Сьвірко, Кіеў Віктар Юшчанка, які знаходзіцца на адпачынку ў Крыме, упершыню пракамэнтаваў затрыманьне грамадзян Украіны ў Менску. А ў Кіеве пачалася блякада беларускай амбасады. Амбасадар Валянцін Вялічка сказаў Радыё Свабода па тэлефоне з абложанага будынку, што не выключае прыпыненьня працы місіі.
Алесь Дашчынскі, Менск Газэта “Народная воля” апублікавала прозьвішчы грамадзянаў, якія падпісаліся пад зваротам аб стварэньні агульнанацыянальнага руху “Воля народа”. Ініцыятарамі стварэньня руху выступілі вядомыя ў краіне асобы – былы рэктар БДУ Аляксандар Казулін, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, акадэмік Генадзь Лыч, пісьменьнік Алесь Пашкевіч і іншыя. Як грамадзяне рэагуюць на гэтую ініцыятыву?
Юры Сьвірко, Кіеў Адбываецца далейшае абвастрэньне беларуска-ўкраінскіх дачыненьняў у сувязі з адмовай Менску перагледзець прысуд удзельнікам Чарнобыльскага шляху. 5 украінцаў застаюцца за кратамі ў Менску. Таму сёньня моладзевая арганізацыя "Нацыянальны альянс" абяцае пачаць блякаду беларускай амбасады ў Кіеве.
Вольга Караткевіч, Прага Напружаныя дачыненьні паміж Расеяй і трыма балтыйскімі дзяржавамі могуць стаць праблемай для бесканфліктнага правядзеньня саміту "Эўразьвяз – Расея" 10-га траўня.
Сяргей Навумчык, Прага Сёньня спаўняецца сто дзён з моманту інаўгурацыі прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі. Вядома, пра кардынальныя дасягненьні ў эканоміцы і сацыяльнай палітыцы за такі час казаць немагчыма. Але экспэрты і аналітыкі лічаць, што ўжо першыя сто дзён могуць выявіць, у які бок рухаецца дзяржава і наколькі прэзыдэнту ўдаецца выканаць свае перадвыбарчыя абяцаньні.
Юры Сьвірко, Кіеў У Кіеве працягваецца пікетаваньне беларускай амбасады, кіраўнік якой Валянцін Вялічка сёньня правёў прэсавую канфэрэнцыю й заявіў, што амбасадар Украіны ў Менску, адрозна ад свайго расейскага калегі, дагэтуль не зьвярнуўся з просьбай вызваліць сваіх суайчыньнікаў. Спадар Вялічка таксама сказаў, што ўкраінскі консул у Беларусі ў першыя дні не хацеў сустракацца з затрыманымі ўкраінцамі. Аднак сам консул Васіль Сярдэга гэта абвяргае.
Любоў Лунёва, Менск Старшыня Менскага гарадзкога суду Міхаіл Ардзяка разгледзеў адміністрацыйныя справы арыштаваных за ўдзел у апазыцыйнай акцыі 26 красавіка грамадзянаў Украіны. Усім арыштаваным прысуды пакінулі бязь зьменаў. За кратамі спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка застаюцца дэпутат мясцовай Рады Валынскай вобласьці і лідэр моладзевага руху “Нацыянальны альянс” Ігар Гузь і яго паплечнікі Андрэй Бокач, Аляксей Панасюк, Андрэй Грымалюк і Аляксей Мафлай. Міжнародная праваабарончая арганізацыя надала ім статус вязьняў сумленьня. Усе ўкраінцы адбываюць пакараньне ў адной камэры. Ужо тыдзень яны трымаюць галадоўку.
Валер Каліноўскі, Менск Сёньняшнія рашэньні гарадзкога суду Менску пакінуць у сіле прысуды 5 актывістам украінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны альянс”, пры тым, што гэты ж суд у мінулую суботу вызваліў 14 расейскіх грамадзянаў, таксама асуджаных за ўдзел у акцыі 26 красавіка, беларускія праваабаронцы называюць палітычнымі.
Любоў Лунёва Старшыня менскага гарадзкога суду Міхаіл Ардзяка разгледзеў адміністрацыйныя справы арыштаваных за ўдзел у апазыцыйнай акцыі 26 красавіка грамадзянаў Украіны. Усім арыштаваным прысуды пакінулі ў сіле.
Загрузіць яшчэ