Хаця Аляксей страціў магчымасьць наведваць Беларусь цягам бліжэйшых пяці гадоў, ён спадзяецца на тое, што ня страціць кантактаў зь беларускімі сябрамі
(Панасюк: ) “Зьвяртаюся да іх усіх і хачу сказаць, што рана ці позна вы таксама як і мы здабудзеце свабоду і тады мы ў поўнай меры зможам з вамі мець дачыненьні і размаўляць на любыя тэмы. Я лічу, што беларускі народ зьяўляецца вельмі добрым і пазытыўным, гэта наш братні народ. Жыве Беларусь!”
Тым часам намесьнік старшыні “Нацыянальнага Альянсу” Аліна Шпак абвергнула паведамленьні, якія зьявіліся на сайце беларускае амбасады ва Ўкраіне і агенцтва “Белта”. Яна паведаміла, што прамы праход да амбасады перакрылі супрацоўнікі дзяржаўнае службы аховы дыпляматычных прадстаўніцтваў, якія усталявалі збоку адмысловыя турнікеты. Калючы дрот, нацягнуты ля амбасады, не замінаў праходу супрацоўнікаў і меў сымбалічны характар”,- заявіла спадарыня Шпак.
Наконт пікету ў падтрымку пазыцыі беларускае ўлады Спадарыня Шпак заявіла наступнае:
(Шпак: ) “Наконт пікету “У падтрымку Беларусі” – ён быў праведзены арганізацыяй, усім вядомай сваім правакацыйным характарам і адмысловым піарам – “Брацтвам” Дмытра Карчынскага. Гэта людзі, якія ня маюць спэцыяльнай пазыцыі наконт чагосьці – яшчэ зусім нядаўна яны выступалі супраць Расеі, а сёньня – за саюз Расеі, Украіны ды Беларусі”.
Найбліжэйшымі днямі у палатачным лягеры чакаюць вызваленьня астатніх арыштаваных украінцаў.