Андрэй Клімаў знаходзіцца пад вартай да 22 чэрвеня. Сёньня Клімаў адмовіўся ад знаёмства са сваёй справай, заведзенай паводле 342 артыкулу Крымінальанага кодэксу (арганізацыя групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Раней Клімаў адмаўляўся даваць паказаньні. Паводле паплечніка Андрэя Клімава Цімоха Дранчука, сьледчы даў сёньня дазвол на сустрэчу Клімава зь ягонымі маці і жонкай. Гэтая сустрэча адбудзецца днямі.
(Дранчук: ) “Адразу пасьля выходных крымінальная справа будзе перададзеная ў пракуратуру, пасьля чаго яна будзе перададзеная ў суд. Можна меркаваць, што цягам месяца будзе ўжо прызначана дата судовага разьбіральніцтва”.