Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі палітвязень адбыў пакараньне за 26 красавіка


Любоў Лунёва, Менск Вечарам са спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на волю выйшаў арыштаваны за ўдзел у апазыцыйнай акцыі 26 красавіка грамадзянін Украіны, актывіст “Нацыянальнага альянсу” Аляксей Панасюк. Яго арыштавалі на дзевяць сутак.

Яшчэ трох украінцаў суд арыштаваў на дзесяць сутак, а Андрэя Бокача — на пятнаццаць. Консула Ўкраінскай амбасады папярэдзілі, што ўсіх арыштаваных грамадзянаў Украіны пасьля адбыцьця пакараньня дэпартуюць з тэрыторыі Беларусі. У пашпарты паставяць штамп аб забароне перасякаць беларускую мяжу цягам пяці гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG