25 студзеня ў будынку суду Фрунзенскага раёну Менску людзі ў цывільным на працягу 20 хвілін зьбівалі журналіста tut.by Паўла Дабравольскага і актывістаў Паўла Сяргея і Максіма Шыціка.
Новая перадача Свабоды — Трайны ўдар: тры пытаньні для трох аналітыкаў. Удзельнічаюць — Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Аляксандра Дынько.
Расейскі Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) праверыў інфармацыю пра тое, што Людміла Пуціна зьмьяніла прозьвішча. Зьмена прозьвішча былой жонкі расейскага прэзыдэнта, верагодна, зьвязаная з тым, што яна выйшла замуж.
Наймацнейшыя сьнегапады абрынуліся ў апошнія дні на Ўсходняе ўзьбярэжжа ЗША. Сьнежны шторм спаралізаваў працу грамадзкага транспарту ў Ню-Ёрку, Вашынгтоне, іншых гарадах краіны. Былі скасаваныя тысячы палётаў. Не абышлося без ахвяраў.
Жывёлаводы зь вёскі Дзеравянчыцы Слонімскага раёну дамагаюцца ад старшыні райвыканкаму, каб ім выплацілі поўныя заробкі.
Зь сёньня ў тэставым рэжыме на канале Youtube будзе дасяжны інфармацыйна-публіцыстычны блёк «Студыя Белсату» разам з «Аб’ектывам».
КДБ прыпыніў крымінальную справу супраць ваеннага аглядальніка, журналіста Аляксандра Алесіна.
Фільм, створаны пры падтрымцы тэлеканалу «Белсат» распавядае пра жыцьцёвы шлях Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў на Майдане ў Кіеве.
У суд Фрунзенскага раёну Менску, каб падтрымаць маладых людзей, прыйшлі іх сябры і вывесілі лёзунг «Не палітычным перасьледам». Актывісты Павал Сяргей і Максім Шыцік крычалі: «Мастацтва — не злачынства!». Іх гвалтам вывелі з суду.
Прапаганда – гэта вірус, які заносіць інфэкцыю: з інкубаторным пэрыядам бясьпечнага спажываньня, мясцовым паражэньнем тканак і, як вынік, поўным захопам тэрыторыі.
«Пэрспэктыва» кажа, што гэта крок адчаю прадпрымальнікаў, і заклікае асабіста Лукашэнку наведаць форум 1 лютага.
У Фрунзенскім раённым судзе Менску пачаўся суд над трыма графіцістамі, якія ўлетку 2015 году зрабілі графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе...».
У Беларусь ідуць пацяпленьне і сьнегапады.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Барак Абама заявіў у інтэрвію тэлеканалу CBS, што не прымаў бы трэці раз удзелу ў выбарах на пасаду прэзыдэнта, нават пры наяўнасьці такой магчымасьці.
У Нью-Ёрку і іншых гарадах ЗША пачалі адмяніць абмежаваньні на рух транспарту, выкліканыя сьнежнай бурай на ўсходнім узьбярэжжы.
Адзін з падсудных па «справе графіцістаў» Вадзім Жаромскі быў выпісаны са шпіталю ў Смаргоні адмыслова да суду.
Яшчэ паўтара года таму Віктара Фенчука ведалі як дырэктара самай буйной прыродаахоўнай арганізацыі Беларусі — «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
Жыхары Вашынгтона, Філядэльфіі і іншых гарадоў занятыя расчысткай тратуараў і вуліц. Відэа Рэйтэр
Старшыня «Нашай партыі» Рэната Вусаты заявіў, што «будзе створаны народны трыбунал, які хутка пачне судзіць цяперашніх злачынцаў ва ўладзе»
Арганізатары Нацыянальнай лятарэі Вялікабрытаніі просяць жыхароў горада Вустэр (графства Хэрэфорд-энд-Вустер) пашукаць, ці не заваляўся ў іх дзесьці лятарэйны квіток.
Расейскія законы забараняюць перасячэньне мяжы пешшу, таму мігрантам прыйшлося купляць ровары і пераяжджаць на іх мяжу.
Выкрыцьцё гучнай гісторыі расейскага тэлебачаньня аб продажы дзяцей на органы ў Кыргызстане. Рэпартаж карэспандэнта «Настоящего времени» Жыбек Бегаліевай.
Пасьля нядаўняга звароту Барака Абамы многія зьвярнулі ўвагу на зьмены ў зьнешнасці прэзыдэнта ЗША. У гэтай падборцы — здымкі некаторых лідэраў на момант прыходу іх ва ўладу і цяперашнія іх здымкі.
У Арменіі актывіст Вардгес Гаспары своеасабліва выказвае пратэст супраць судовага перасьледу. Мужчына, калі надыходзіць час ехаць на судовае пасяджэньне, проста кладзецца на падлогу і ня рухаецца.
У Менску 24 студзеня прайшоў дабрачынны марафон «Дапамажы беларускаму салдату».
Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў, 16-23 студзеня 2016.
У навуковай бібліятэцы БНТУ і Пушкінскай бібліятэцы ў межах фэстывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm прайшла першая для горада Ноч бібліятэк.
Летась у беларусаў зьявілася магчымасьць ня проста ахвяраваць дзесяціну на абстрактную дабрачыннасьць, а дзейна падтрымліваць канкрэтныя ідэі і праекты.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У рэдакцыю зьвярнуўся 25-гадовы Аляксандр Анішчук, які распавядае, што яго спрабавалі забраць на вайсковыя зборы па пратэрмінаванай позьве. Іншых «рэзэрвістаў» нібыта адвезьлі на вучэньні на мяжу з Украінай.
Некалькі дзясяткаў баранавіцкіх прадпрымальнікаў прыйшлі пад гарвыканкам, каб выказаць свае прэтэнзіі. ІП хацелі пачуць адказ на свой ранейшы зварот: што робяць чыноўнікі, каб вырашыць праблему гандляроў, якім стала немагчыма працаваць.
Радыё Свабода запытала ў мінакоў на сталічных вуліцах, ці згодныя яны з вынікамі адборачнага туру «Эўравізіі-2016», які прайшоў у Менску ўчора і ці важна для іх пачуць родную мову на самым прэстыжным музычным конкурсе.
Агледзіны бакаў са сьмецьцем многім абяздоленым дапамагае выжыць. Хто яны, што змусіла іх прыйсьці да кантэйнэраў са сьмецьцем і што кажуць яны пра дабрабыт людзей па тым, што тыя выкідаюць.
Афарызмы рэдка гавораць праўду. Падобнымі да праўды іх робяць прыгожае слова, парадаксальная думка, падмена паняткаў.
Гэта таракан кароткай дыстанцыі: з прыцэлам толькі на бліжэйшую будучыню. Толькі сакрэт у тым, што дыстанцыя ідзе адна за адной.
Ужо амаль 3 месяцы ў намётавым лягеры ўцекачоў у нямецкім Нюрнбэргу жывуць былы палітвязень Юры Рубцоў і ягоная жонка Ядвіга.
Ленінскі суд Магілёва спыніў адміністрацыйную справу супраць трох мясцовых жыхароў, якія наважыліся былі паназіраць за тым, як праводзіць працэс судзьдзя, які раней прыцягваўся да дысцыплінарнай адказнасьці.
22 студзеня ў Гомелі адзначалі другую гадавіну з дня трагічнай гібелі беларускага героя Нябеснай Сотні Міхаіла Жызьнеўскага.
У Магілёўскай турме праваабаронцу Андрэя Бандарэнку паставілі на прафіляктычны ўлік як «схільнага да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».
Улады паабяцалі прадпрымальнікам сустрэчу з намесьнікам старшыні аблвыканкаму, наступны сход — 28 сьнежня.
Яраслаў Ладыгін прыехаў у Менск з Кіева, каб распавесьці, як прымусіць 200 тысяч чалавек слухаць у эфіры сымфоніі Пракоф’ева і ангельскую мову безь перакладу.
«Дырэктар „даў задні ход“ пасьля таго, калі я сказаў, што дзеяньні адміністрацыі незаконныя і я папярэдзіў пра гэта журналістаў», — сказаў Алег Занкевіч Свабодзе.
Берасьцеец Іван Стасюк, які ваяваў ва Ўкраіне, перакананы, што атраду «Пагоня» не існуе, але «адбываецца спэкуляцыя вакол яго».
26 адсоткаў апытаных баяцца сказаць пра свой пункт гледжаньня на тое, што адбываецца ў краіне, сацыёлягам, 23 адсоткі — калегам, 17 адсоткаў — сваёй сям’і.
Адлічаны за пропускі студэнт, былы кандыдат у дэпутаты Пятро Маркелаў падаў дакумэнты на аднаўленьне ў БДУ.
У Полацку распачаўся суд паводле пазову прыватнай прадпрымальніцы Веры Русецкай да падатковай інспэкцыі.
Некалькі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы ў цэнтры Грознага ў абарону годнасьці Рамзана Кадырава, чые пагрозы апазыцыі асудзіла Amnesty International.
Свабода прааналізавала апублікаваны даклад брытанскага судзьдзі пра прычыны сьмерці Аляксандра Літвіненкі.
Індывідуальныя прадпрымальнікі скасавалі свой форум 25 студзеня. Новая меркаваная дата форуму цяпер — 1 лютага.
У былой вёсцы Вішнявец, якая стала вуліцай Горадні, улады плянуюць ушчыльніць забудову і замест 49 надзелаў, якія існуюць цяпер, зрабіць 140 і прадаць іх з аўкцыёна. Жыхары супраць.
Загрузіць яшчэ