Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм «Міхаіл Жызьнеўскі. Воін сьвятла» можна пабачыць онлайн


Фільм, створаны пры падтрымцы тэлеканалу «Белсат» распавядае пра жыцьцёвы шлях Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў на Майдане ў Кіеве. Стужка будуецца на ўспамінах і аповедах паплечнікаў, сяброў і родных Міхаіла.

Пра ідэю фільму «Белсату» распавёў рэжысёр стужкі Міхась Аршынскі.

«Пачалося ўсё з праекту „Маладыя пра маладых“, які праходзіў у 2014 годзе ў Кіеве і Варшаве. За час майго знаходжаньня ў Кіеве, я сустрэўся з паплечнікамі Жызьнеўскага, даведаўся пра яго шмат новага. Праз год у мяне зьявілася магчымасьць стварыць фільм пры падтрымцы „Белсату“. Ну і што сказаць, я акунуўся ў працу з галавой.
Фільм створаны шмат у чым дзякуючы ягоным сябрам. У фільме можна знайсьці шмат новага. Для мяне было важна разьвянчаць як міты, якія ўзьніклі ў розных СМІ пасьля забойства Міхаіла, так і павярхоўныя меркаваньні, заснаваныя на няведаньні ўсіх абставінаў, якія адбываліся ў ягоным жыцьці. Вельмі шмат рэчаў засталося за кадрам. Я быў абмежаваны часам і стараўся паказаць найбольш важныя вехі ў жыцьці героя. Я хацеў стварыць фільм для звычайнага гледача і выклікаць пачуцьцё суперажываньня за простага хлопца з Беларусі».

Міхаіл Жызнеўскі нарадзіўся ў Гомелі ў 1988 годзе. Зь юнацтва захапляўся гістарычнай рэканструкцыяй. Пачаў займацца фэхтаваньнем і стварэньнем амуніцыі ў мясцовым Доме моладзі. 17-гадовым зьехаў ва Ўкраіну. Напачатку было цяжка: не было працы, жытла, знаёмых. Пераломным момантам стаў пераезд у Белую Царкву. Усьлед за сябрам ён трапіў у шэрагі ўкраінскай арганізацыі УНСО. Браў удзел у «Эўрамайдане», альбо, як пазьней назавуць гэтыя падзеі, «Рэвалюцыі годнасьці». На Майдане прадстаўляўся Аляксеем, меў пазыўны «Локі».

Стаў адной зь першых ахвяраў разгону, трагічна загінуў 22 студзеня 2014 году ад стрэлу ў сэрца на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Званьне Героя Ўкраіны Жызьнеўскаму ня могуць даць зь юрыдычных прычынаў. Ва Ўкраіне прапануюць зьняць гэтую перашкоду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG