Верагодна, з гэтага года менскія ўлады будуць скарачаць час працы транспарту ў вечарова-начны час.
Частка нашых рэспандэнтаў лічыць, што трэба падтрымаць войска, а іншыя лічаць, што Беларусі нічога не пагражае, і грошы лепш выдаткаваць на мэдыцыну і адукацыю.
На вуліцу Лазарэнкі ў Магілёве да каменя з высечанымі далонямі прыйшлі больш за трыццаць чалавек.
Фэдэральны ўрад Швайцарыі пагадзіўся вынесьці на рэфэрэндум пытаньне аб безумоўным даходзе для ўсіх жыхароў краіны. Ён адбудзецца ў чэрвені.
Ён закахаўся ў яе ў першы дзень адпачынку і ўсяляк гэта дэманстраваў. Яна зрабіла выгляд, што нічога ня бачыць.
Камэнтары пад маім апошнім тэкстам «Адкрыцца на Літву», на шчасьце, не адлюстроўваюць думкі ўсіх беларусаў. Інакш пры першым грамадзкім абвастрэньні ні ў каго з нас не было б шанцаў выжыць.
Сярод вечнай мерзлаты і бязьмежных прастораў архіпелагу Шпіцбэрген знаходзіцца невялікая вёска дасьледчыкаў Ню-Алесунд. У самым паўночным населеным пункце плянэты пражываюць толькі 30 чалавек з 11 краін сьвету.
Некалькі дзён таму памерла 80-гадовая Кансэпсьён Пічота, якая на працягу 35 гадоў пратэставала супраць пагрозы ядзернай вайны перад Белым домам у Вашынгтоне
Камандзір менскага АМАПу: У нас ёсьць заўзятыя тэатралы, знатакі выяўленчага мастацтва.
Юбілей 31 студзеня спраўляе вядомы мастак і ініцыятар мноства выставаў і імпрэзаў Мікола Купава.
За тэмпэратурнымі рэкордамі 2015 года будуць новыя, сьцьвярджаюць ангельскія мэтэаролягі. Тым часам беларускія гарады фіксуюць першыя тэмпэратурныя рэкорды 2016-га.
Гэта адбылося яшчэ 20 сьнежня. Хлопцу зламалі нос, нагу, парвалі вусны. Кастусь зьняў пабоі і напісаў заяву ў міліцыю. Але ён сумняецца, што заява будзе разгледжаная.
Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў, 24-29 студзеня 2016.
У пятніцу ўвечары група апранутых у чорнае мужчын у масках прайшліся па плошчы каля цэнтральнага чыгуначнага вакзалу у Стакгольме, зьбіваючы мігрантаў, піша «Новы Час».
Падрабязнасьці разбойнага нападу, зьдзейсьненага ўвечары 29 студзеня ў Менску, паведаміў тэлеканал ОНТ у праграме "Навіны" вечарам 30 студзеня.
Фігуркі цацачных прыгажунь Барбі атрымалі новыя, больш натуральныя формы. Відэа Рэйтэр.
У таварыскім матчы, менскае «Дынама» разграміла навічкоў Найвышэйшай лігі «Крумкачоў» зь лікам 5:0. Свабода наведала дэбютны матч сэзону дзьвюх сталічных камандаў.
Прадпрымальнікі, апазыцыянеры, аналітыкі: за паўтара году ў міграцыйную службу Ўкраіны зьвярнуліся 200 грамадзян Расеі з просьбай даць ім статус уцекача. Атрымалі яго пакуль толькі шасьцёра. Хто яны - у рэпартажы.
Апытаньне правяла расейская служба Радыё Свабода
Міністэрства юстыцыі Беларусі абяцае ўжываць меры прымусовага характару супраць «дармаедаў», якія не аплацяць абавязковы збор.
Больш за год таму ў лесе каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну былі знойдзеныя чалавечыя парэшткі. Вяскоўцы згадваюць, што тут адбываліся «сталінскія расстрэлы», аднак мясцовыя ўлады не прызнаюць гэта за праўду.
Чатыры тыдні большасьць дробных бізнэсоўцаў не выходзяць на працоўныя месцы. Ці стала больш пакупнікоў у крамах і ў тых прадпрымальнікаў, якія забясьпечылі сябе адпаведнай дакумэнтацыяй на тавар?
Ва Ўкраіне працягваецца эпідэмія грыпу. Агулам, паводле Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны, цягам эпідэмічнага сэзону зарэгістравана больш за 3 мільёны хворых на вострыя рэсьпіраторныя вірусныя інфэкцыі.
17-гадовая беларуская тэнісістка Вера Лапко выйграла юніёрскую частку адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мэльбурне. У 2005-м аналягічную перамогу атрымала Вікторыя Азаранка.
Называць кагосьці, хто мае сваё імя, рускім са знакам плюс, будзе абразай, гэта непавага.
Перадсэзонную расстаноўку сіл на футбольнай мапе Беларусі аналізуе адзін з самых пасьпяховых беларускіх агентаў Валеры Ісаеў. Віцебскі мэнэджэр прапаноўвае ўласнае бачаньне таго, як вярнуць футболу ў Беларусі колішнюю папулярнасьць.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Літоўская Генпракуратура завочна абвінаваціла 92-гадовага былога міністра абароны СССР Дзьмітрыя Язава ў стварэньні «арганізаванай групы са 160 ваенных і палітычных дзеячаў з мэтай вяртаньня Літвы ў склад СССР».
Каля 400 індывідуальных прадпрымальнікаў выйшлі ў Гомелі да аблвыканкаму. Людзі патрабуюць адмены ўказу № 222, які спаралізаваў іхнюю працу.
Пасьля публікацыі на нашым сайце паведамленьня пра тое, што ўрад загадаў БРСМ правесьці дзень вышыванкі, пад ім пачалі пісаць арганізаваныя прыхільнікі БРСМ.
Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў знайшоў у зьбітага міліцыянтамі ў Фрунзенскім судзе Менску журналіста Паўла Дабравольскага «лёгкія цялесныя пашкоджаньні».
У ноч «выкраданьня» 13-гадовая дзяўчынка хавалася ад бацькоў у доме свайго сябра «з-за праблем у школе». Справа раскрытая, паведаміў газэце Bild прадстаўнік пракуратуры. Выданьне цытуе радыёстанцыя «Нямецкая хваля».
Крызіс прымусіў кіраўніцтва СПК «Азёры» Гарадзенскага раёну ліквідаваць дзіцячую коннаспартовую сэкцыю. Заняткі спыненыя, спартовых коней распрадаюць.
Таксама з 14 гадоў пачынаецца крымінальная адказнасьць за ўхіленьне ад абмежаваньня волі.
Камэру, не папярэдзіўшы, усталявала адміністрацыя. На падставе патаемна зробленых відэазапісаў звольнілі чатырох прадавачак.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» у артыкуле на сваім сайце зьвяртае ўвагу, што ў Беларусь надалей не назіраецца ніякіх пазытыўных зьменаў галіне свабоды інфармацыі.
Для беларускага мэнтальнага вуха літоўскае «лабас» нічым не чужэйшае за расейскае «здравствуй».
З новага году тарыфы на газ і сьвятло ў краіне вырасьлі на 20%, а дэвальвацыя ў значнай ступені «зьела» пэнсіі.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заклікае неабыякавых людзей узяць удзел у акцыі пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі.
У інтэрнэце зьявіўся ролік «Флешмоб.Минск.Вокзал», у якім вучні 71 менскай школы на чыгуначным вакзале танчылі пад «Тры чарапахі». Свабода паглядзела ролік разам з аўтарам і выканаўцам знакамітага твору Лявонам Вольскім.
Актывіст і былы студэнт-выдатнік думае, ці плаціць яму за навучаньне на курсе, які ён ужо праходзіў.
Актывісты дамагаюцца прызнаньня 29 кастрычніка Днём памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
Традыцыйна падвядзеньне вынікаў мінулага году актывісты праводзяць 28 студзеня — у дзень, калі Магілёву было нададзена Магдэбурскае права (1577).
У Беларусі знасьці скарб — ня столькі шчасьлівы выпадак, колькі невырашальная бюракратычная праблема.
У 1946 годзе аддзел польскага антыкамуністычнага падпольля пад камандаваньнем Рамуальда Райса (па мянушцы «Буры») спаліў пяць праваслаўных вёсак на Беласточчыне зь мірным беларускім насельніцтвам, забіваючы 80 чалавек.
Жыхары мястэчка Гудагай Астравецкага раёну дамагаюцца ад кіраўніцтва раёну і Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, каб ім адрамантавалі грамадзкую лазьню. Але паўсюль адзін адказ — на гэта няма грошай.
28 студзеня грамадзкі актывіст Максім Шыцік, якога разам з Паўлам Сяргеем і журналістам Паўлам Дабравольскім зьбілі міліцыянты ў Фрунзенскім судзе падчас працэсу над графіцістамі, быў выкліканы на размову ў Сьледчы камітэт у межах праверкі інцыдэнту.
Толькі 12 чалавек з 387 натарыяльных перакладчыкаў у Менску прапануюць пераклад на беларускую мову.
Вязьня жодзінскай турмы Ягора Пратасеню, які рабіў няўдалую спробу суіцыду, перавезьлі ў Менск і трымаюць у турэмным шпіталі ізалятара на вуліцы Валадарскага.
Жыхары дома ў Барысаве цэлы дзень адчувалі моцны пах газу, некаторым стала кепска. Але розныя службы запэўнівалі, што пагрозы няма.
Загрузіць яшчэ