У той частцы Данбасу, якая знаходзіцца пад кантролем Украіны, на першым месцы сымпатый — Беларусь.
Пра гэта паведаміў тэлеканал Белсат са спасылкай на намесьніка дырэктара школы, дзе працавала Кацярына Кашо.
Турэччына без расейскіх турыстаў і чаўнакоў, аднак ва ўмовах пастаяннай тэрарыстычнай пагрозы. Стамбул — вачыма беларускай валянтэркі.
Тацьцяна Гацура-Яворская, шматдзетная мама і праваабаронца, апавядае пра 5 дзён і 4 ночы на Манбляне.
«Напэўна, я была такой жа ахвярай рэклямы, як і ўсе астатнія. Парыж — гэта горад, які на 50% — плён удалага піяру»
Відавочцы сьцьвярджаюць, што паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і нават агнястрэльную зброю.
Сьвятлана Пратасеня ўбачыла сына, які дзявяты дзень ляжыць у коме ў жодзінскім шпіталі. Гэта было першае спатканьне маці з сынам пасьля ягонай спробы суіцыду ў турме Жодзіна.
Эўразьвяз заклікаў Беларусь «далучыцца да глябальнага мараторыю на сьмяротнае пакараньне ў якасьці першага кроку да яго адмены».
У Менску курсантаў Вайсковай акадэміі накіравалі на ўборку сьнегу пасьля ўчарашняга цыклёну «Даніэла».
Тым часам менскія прадпрымальнікі не працуюць нібыта «па сямейных абставінах».
Таварыства беларускай мовы прапануе ўсталяваць помнік Тадэвушу Касьцюшку на яго радзіме ў Косаве (Берасьцейшчына). Як да такой ідэі ставяцца жыхары мястэчка, ці зьявіцца ў Беларусі першы помнік змагару за свабоду?
Актывіст, галоўны рэдактар «Ежедневного журнала» Аляксандар Рыклін выказаў надзею, што марш пройдзе ў цэнтры Масквы і ў ім возьмуць удзел усе апазыцыйныя партыі і рухі.
18 студзеня на плошчы Незалежнасьці ў Менску заплянаваная акцыя салідарнасьці «Я — ІП!», ініцыяваная Аб’яднанай грамадзянскай партыяй.
Інтэрвію Свабоды з мазырскай настаўніцай, якая выявілася ваяўнічай блогеркай, прыхільніцай «рускага міру» і сэпаратысцкіх узброеных груповак ДНР і ЛНР ва Ўкраіне.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У юбілейны для Незалежнасьці Беларусі год Радыё Свабода зьмяшчае разьдзелы кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы».
Неабыякавыя аўтамабілісты пад эгідай пошукава-ратавальнага атрада «Анёл» і грамадзкай ініцыятывы «Васіль Целагрэйкін і Ко» пачалі фарміраваць каталёг народных ратавальнікаў.
«Зь якімі прыкметамі эканамічнага крызісу ў Беларусі вам асабіста давялося сутыкнуцца?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Створанае нядаўна Моладзевае грамадзкае аб'яднаньне "Інтэрмарыюм" адмаўляюцца рэгістраваць у Галоўным ўпраўленьні юстыцыі Менаблвыканкама.
Роўна 5 гадоў таму з FM-эфіру зьнікла «Аўтарадыё». Падставай стала зьяўленьне на хвалі 105,1 перадвыбарных ролікаў кандыдата на вышэйшую дзяржаўную пасаду Андрэя Саньнікава.
12 студзеня Ўладзіміру Мулявіну споўнілася б 75 гадоў. Да юбілею заснавальніка «Песьняроў» БелаПАН падрыхтавала дакумэнтальны фільм. Удзельнікі ансамблю розных гадоў прайшліся па мясьцінах Мулявіна.
Праваабаронца Алена Танкачова накіравала зварот у ГУУС Менгарвыканкаму, у якім просіць скараціць ёй тэрмін забароны на ўезд у Беларусь, а таксама выключыць яе са сьпісу асобаў, якім забаронены ўезд у краіну.
Акрамя папяровай вэрсіі, ёсьць і электронная — як наркамаўкай, так і тарашкевіцай.
Нядаўна расейскія сродкі масавай інфармацыі паведамілі пра тое, што ў Данецку снайпэр забіў падпалкоўніка ДНР Яўгена Конанава з пазыўным «Кот».
Гарадзенцы Віктар Сазонаў і Эдвард Дзьмухоўскі былі аштрафаваныя за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў 1863 году на 10 базавых велічынь кожны.
Як паведамляе сайт vandrouki.by, на маршруце Менск — Масква (Унукава) ўводзіцца тарыфная лінейка «лайт». Цяпер палёт у Маскву абыдзецца ад 45 эўра ў адзін бок.
Як паведаміў расейскі тэлеканал Lifenews, здарэньне адбылося на тэрыторыі паркоўкі бізнэс-цэнтру «Румянцава» ў Маскве.
Жыхар Пружанскага раёну затрыманы па падазрэньні ва ўдзеле ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны.
«Беларускіх песьняроў» не запрасілі ў Белдзяржфілярмонію на канцэрт, прысьвечаны 75-годзьдзю Мулявіна, але яны зладзяць вялікі выступ у Крамлі, — паведаміў Свабодзе Валеры Дайнэка.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што сёньняшні выбух у цэнтры Стамбулу, які ўнёс жыцьці 10 чалавек, быў учынены сьмяротнікам з Сырыі.
Сьвятлане Пратасені не ўдалося адведаць сына ў жодзінскім шпіталі, куды яна прыехала ўвечары 11 студзеня. Прычынаў, з-за якіх яе не пусьцілі да сына, Сьвятлана Пратасеня ня ведае.
Колькасьць мігрантаў, якім штодзень Нямеччыны не дазваляе трапіць у краіну з тэрыторыі Аўстрыі, ўзрасла з 60 да 200 чалавек. Большасьць зь іх — аўганцы, але таксама ўраджэнцы Іраку, Ірану, Марока і Альжыру.
Зэканомленыя такім чынам 370 мільёнаў палачанін Яраслаў Пачопка прапануе выдаткаваць на добраўпарадкаваньне горада.
У Горадні ў клюбе «Калізэй» у панядзелкі праводзіцца «Russian night». На афішы напісана: «100% рускай музыкі» і «толькі руская музыка».
Грамадзкі актывіст і праваабаронца са Сьветлагорску Ігар Песікаў судзіцца з раённым аддзелам адукацыі, а таксама з дырэкцыямі СДЮСШАР № 4 і мясцовай гімназіі.
У рэанімацыі жодзінскага шпіталя сёмы дзень ляжыць без прытомнасьці 20-гадовы жыхар Салігорску Ягор Пратасеня, які спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам у Жодзінскай турме.
Трое найбольш пацярпелых у выніку аварыі беларускага аўтобусу ў Чэхіі — адна сям’я. Сьледзтва вывучае, ці былі пасажыры прышпіленыя пасамі бясьпекі.
Калі ў цябе ў фэйсбуку пяць тысяч фрэндоў, гэта зусім ня значыць, што тваё слова важыць болей, чым у таго, у каго сяброў – пяць.
Ці магла нацыя, якая будавала дом для цмока, аднойчы не нарадзіць гэтага цмока?
Алеся Макаева, які прапанаваў прадпрымальнікам выйсьці на пратэст, назвалі правакатарам.
На форум зьехаліся прадпрымальнікі з розных гарадоў Беларусі.
Незалежнае грамадзкае аб’яднаньне «Пэрспэктыва», якое яднае прадстаўнікоў малога бізнэсу, 11 студзеня ў менскім гатэлі «Беларусь» зладзіла Антыкрызісны форум, каб вызначыць далейшыя супольныя дзеяньні прадпрымальнікаў.
Вядомаму амэрыканскаму кінаактору, кінапрадусару, сцэнарысту, музыку, інструктару айкіда і майстру баявых мастацтваў Стывэну Сыгалу ўказам прэм’ер-міністра Сэрбіі Аляксандра Вучыча было нададзена сэрбскае грамадзянства.
Яшчэ з расповедаў бацькі...
Другі тыдзень па ўсёй Беларусі пустуюць рынкі і гандлёвыя цэнтры. Прадпрымальнікі не выходзяць на працу ў сувязі з указам №222, празь які ня могуць законна рэалізоўваць звыклыя тавары.
Дэвід Робэрт Джонс, таксама вядомы як Дэвід Боўі і Зігі Стардаст, 18 месяцаў змагаўся з ракам. Ён памёр 10 сьнежня ў атачэньні сям’і.
А 12-й гадзіне 11 студзеня ў менскім гатэлі «Беларусь» індывідуальныя прадпрымальнікі абмяркуюць сытуацыю, што прывяла да пустых рынкаў.
Ягор Пратасеня быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўленьня волі за распаўсюд наркотыкаў. Падчас апошняй сустрэчы з маці ён казаў, што хоча скончыць жыцьцё самагубствам, каб «правучыць» сьледчых.
Калі праблемы з эканомікай, людзі адмаўляюцца ад раскошы. Як перажываюць крызіс салёны прыгажосьці, пракат лімузынаў, арганізацыя сьвятаў, арэнда фракаў, прыватныя мэдычныя цэнтры.
Другі тыдзень праца рэчавых рынкаў і гандлёвых цэнтраў паралізаваная прэзыдэнцкім указам № 222.
Загрузіць яшчэ