Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нарвэгіі абмяркоўваюць лёс мігрантаў, якія прыбылі з Расеі на роварах


Мяжа паміж Расеяй і Нарвэгіяй
Мяжа паміж Расеяй і Нарвэгіяй

Нарвэскія ўлады часова спынілі дэпартацыю ўцекачоў, якія прыбылі на тэрыторыю краіны з Расеі, паведамляе МЗС Нарвэгіі. Паводле прадстаўнікоў ведамства, Расея мае намер "падрабязьней абмеркаваць" парадак вяртаньня ўцекачоў.

На гэтым тыдні стала вядома, што Нарвэгія высылае назад у Расею мігрантаў, якія перайшлі расейска-нарвэскую мяжу і на працягу апошніх месяцаў спрабавалі атрымаць статус уцекачоў.

У мінулым годзе больш за пяць з паловай тысяч мігрантаў з Сырыі, Аўганістану і Іраку скарысталіся так званым "арктычным маршрутам", які праходзяць праз Маскву, Мурманск і Нікель, каб патрапіць у Нарвэгію. Як паведамляе Бі-бі-сі, расейскія законы забараняюць перасячэньне мяжы пешшу, таму мігрантам прыйшлося купляць ровары і пераяжджаць на іх мяжу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG