Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 студзеня 2016: Акцыя «Дапамажы беларускаму салдату»


Сьцяг атрада "Пагоня"
Сьцяг атрада "Пагоня"

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Па ініцыятыве старшыні «Маладога Фронту» Зьмітра Дашкевіча адбудзецца дабрачынны маратон «Дапамажы беларускаму салдату» па зборы сродкаў для беларусаў, якія ваююць ва Ўкраіне. Падчас маратону выступіць бард Андрэй Мельнікаў, а таксама адбудзецца аўкцыён, на які мастак і паэт Міхаіл Анемпадыстаў ахвяраваў некалькі сваіх работ. Месца правядзеньня — Офіс партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3). Пачатак а 13:30.

У Палацы спорту ў Менску праводзіцца фінал чэмпіянату Эўропы па індархакеі сярод жаночых камандаў.

У гісторыі:

1776 — нарадзіўся Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, нямецкі літаратар, кампазытар, мастак.

1827 — нарадзіўся Аляксандар Далеўскі, адзін з арганізатараў Братняга саюзу моладзі, які вёў кансьпірацыйную працу ў Вільні, Менску, Горадні, Лідзе, Наваградку, Слоніме, а таксама сярод салдатаў Бабруйскае крэпасьці. Далеўскі перажыў турму, катаргу і ссылку.

1885 — нарадзіўся беларускі кінарэжысэр Юры Тарыч, які зьняў першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль». Адбылося гэта ў 1926 годзе.

1901 — нарадзіўся Янка Шутовіч, беларускі літаратуразнавец, выдавец, грамадзкі і культурны дзяяч.

1931 — нарадзіўся Міхась Мушынскі, гісторык беларускай літаратуры.

1939 — у Менску заснаваная Дзяржаўная мастацкая галерэя БССР — будучы Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь.

У памяці:

1965 — памёр Уінстан Чэрчыль, ангельскі палітык, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.


Цытаты:

«Людзі выдатна ўмеюць захоўваць сакрэты, якіх ня ведаюць.»

«Лягчэй кіраваць нацыяй, чым выхоўваць чацьвярых дзяцей.»

«Найлепшы спосаб сапсаваць адносіны — гэта пачаць высьвятляць іх.»

Уінстан Чэрчыль

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG