Сёньня дэмакратычныя актывісты зь Менску й Гомеля наведалі ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёну Ўльяну Захаранку, маці гвалтоўна зьніклага 10 гадоў таму былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі.
Маці Юрыя Захаранкі ў Васілевічах на Гомельшчыне наведалі палітыкі, праваабаронцы, былыя палітвязьні, журналісты. Відэарэпартаж.
Актывісты Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня пачалі 7 траўня галадоўку пратэсту насупраць будынку Эўракамісіі і Рады Эўропы ў Брусэлі.
Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзыдэнта праваабарончай ініцыятывы “Östgruppen” Марціна Ўглы, надрукаванай у шэрагу швэдзкіх выданьняў.
У акцыі ва ўправе БНФ удзельнічаюць ужо сем чалавек. Да маладафронтаўцаў далучыліся яшчэ двое паплечнікаў. Гэта — Ірына Губская і Глеб Скоркін.
Пагадненьне паміж Беларусьсю і Ватыканам можа быць падпісана найбліжэйшым часам.
Так пішуць пра беларускага голкіпэра Андрэя Мезіна швайцарскія спартовыя аглядальнікі.
На віцебскага распаўсюдніка незалежнай прэсы склалі пратакол за тое, што ён “загрувашчвае вуліцу Леніна, усталяваўшы самаробны столік з друкаванай прадукцыяй”.
У Віцебску 7 траўня затрыманы грамадзкі актывіст Барыс Хамайда.
Буйным штрафам і адміністрацыйным арыштам плянуюць караць у Беларусі за публічную дэманстрацыю, выраб нацыскай сымболікі і атрыбутыкі.
Сёньня ў штаб-кватэры Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) у Цурыху пройдзе генэральная прэзэнтацыя заявак краінаў-кандыдатаў на правядзеньне хакейнага чэмпіянату сьвету 2014 году. Беларусь падае сваю заяўку ўжо трэці раз.
У Васілевічы да маці зьніклага 10 гадоў таму Юр'я Захаранкі паехалі палітыкі, журналісты, праваабаронцы. У Менску, Гомелі і іншых гарадах пройдуць акцыі напаміну.
Хакейная зборная Беларусі спыніла дагэтуль упэўненае шэсьце на чэмпіянаце сьвету ў Швэйцарыі. У ¼ фіналу беларусы ва ўпартым паядынку саступілі дзейным чэмпіёнам сьвету, расейцам, зь лікам 3:4.
7 траўня — 10 гадоў ад зьнікненьня былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. Усё радзей тэма зьніклых падымаецца сярод беларускай апазыцыі ды ў палітычных колах Эўропы.
Дзейнасьць слонімскай грамадзкай арганізацыі “Дзіцячы хосьпіс паліятыўнай дапамогі дзецям” цярпіць ад нястачы сродкаў. Ахвяраваньняў падчас крызісу практычна ніхто ня робіць.
Разам з Аляксандрам Казуліным, Аляксандрам Мілінкевічам, Зянонам Пазьняком, Станіславам Шушкевічам Івонка Сурвіла мела сустрэчу з чэскім прэм'ер-міністрам Мірэкам Тапаланкам.
Сёньня ў Бэрне а 17:15 паводле менскага часу адбудзецца першы чвэрцьфінальны паядынак чэмпіянату сьвету па хакеі. Гэта будзе сустрэча зборных Беларусі і Расеі.
"Я думаю, каб узяць ды ліст напісаць Лукашэнку – хай бы вы пашкадавалі мяне перад сьмерцю і сказалі: дзе ж мой сынок?”
Больш як удвая павялічылася колькасьць удзельнікаў галадоўкі салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам, якая праводзіцца ў штаб-кватэры БНФ.
На тры дні ў Менску ўвечары перакрываецца праспэкт Незалежнасьці з 22 да 24 гадзінаў ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі. У гэты час праходзіць рэпэтыцыя ганаровай варты да 9 траўня.
Дзіця будуць экстрана забіраць з праблемнай сям’і ў выпадку пагрозы яго жыцьцю і здароўю.
Дасьведчаныя апазыцыянэры кажуць: галадоўка мусіць праводзіцца паводле пэўных правілаў, сярод якіх – спрыяльныя ўмовы. Дык у якіх умовах праходзіць галадоўка салідарнасьці, якую трымаюць актывісты “Маладога фронту” ў штаб-кватэры БНФ?
Да галадоўкі ў падтрымку зьняволеных Мікалая Аўтуховіча і яго паплечнікаў далучыўся Алег Алкаеў, былы кіраўнік СІЗА ў Менску, так званай Валадаркі, дзе галадае зараз Аўтуховіч.
Госьць Начнога эфіру -- карэспандэнт Свабоды Віталь Цыганкоў, які стаў лаўрэятам прэміі БАЖ “Вольнае слова”.
Куды разьмяркоўваюць маладых выкладчыкаў, як выглядае адпрацоўка ў школах, зь якімі цяжкасьцямі сутыкаюцца маладыя спэцыялісты?
У Берасьці ля аблвыканкаму сабраліся прадпрымальнікі. Яны патрабавалі адмены рашэньня пра забарону зь сёньняшняга дня продажу піва і слабаалькагольных напояў у шапіках.
Сёньня ж абвясьціў бестэрміновую галадоўку берасьцейскі моладзевы актывіст Яўген Скрабец. Увечары ён прыяжджае ў Менск, каб далучыцца да сваіх паплечнікаў.
Віцебская абласная рада ТБМ падсумавала вынікі конкурсу “З родным словам”, абвешчанага на пачатку гэтага году cярод мясцовых газэт. Як высьветлілася, самыя беларускамоўныя выданьні на Віцебшчыне — гэта раённыя газэты.
Супрацоўнікі міліцыі завезьлі яго ў Маскоўскі РАУС Берасьця.
Гарантыяў іх вяртаньня аказалася замала. Пакрыўджанымі сябе адчуваюць швэйцарскія чарнобыльскія ініцыятывы.
Намесьніца галоўнага рэдактара газэты “Народная воля” Марына Коктыш раіць набываць чарговы нумар сёньня, як толькі ён паступіць у продаж.
Ад 8 лютага за кратамі менскай турмы знаходзяцца ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімер Асіпенка. Як перажываюць зьняволеньне іх родныя?<
Кастрычніцкі суд Магілёва 4 траўня пачаў разглядаць адміністрацыйную справу супраць мясцовай прадпрымальніцы Людмілы Бацюк, якая дапамагала алькаголікам пазбавіцца ад іх хваробы.
Сёньня Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Я.Коласа разьвітаўся са сваім найстарэйшым акторам Фёдарам Шмакавым.
5 траўня ўступае ў дзеяньне забарона гандлю півам, уведзеная Берасьцейскім аблвыканкамам. Уладальнікі шапікаў зьбіраюцца спыніць у гэты дзень працу й накіравацца да будынка аблвыканкаму.
Галадоўку на знак салідарнасьці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам пачалі сёньня прадстаўнікі беларускай апазыцыі.
Праваабаронцы з закрытай уладамі праваабарончай арганізацыі “Вясна” прэзэнтавалі чарговы гадавы агляд сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Да Сусьветнага дня свабоды прэсы Беларуская асацыяцыя журналістаў уганаравала пераможцаў конкурсу “Вольнае слова”.
У выселенай пасьля Чарнобыльскай аварыі вёсцы жывуць людзі
Кастрычніцкі суд Магілёва прыняў да разгляду скаргу працаўніка акцыянэрнага таварыства “Магілёўлаўсанбуд”, актывіста Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалая Расюка супраць адміністрацыі ягонага прадпрыемства.
Намесьнік кіраўніка польскага парлямэнту выказаў падтрымку Анжаліцы Борыс і Саюзу палякаў.
Праваабаронцы з незарэгістраванай арганізацыі “Наша вясна” падрыхтавалі штогадовы агляд сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Прадстаўнікі апазыцыі пачалі галадоўку на знак салідарнасьці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам.
Уначы на 1 траўня ў адным з віцебскіх шпіталёў на 93-м годзе жыцьця памёр старэйшы актор Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
Берасьцейскі, Гомельскі і Менскі аблвыканкамы забаранілі наведваньне лясоў на сваіх тэрыторыях. Катэгарычна забаронена заходзіць у лясы, а тым больш распальваць вогнішчы.
Беларускія ўлады забаранілі аздараўленьне соцень беларускіх дзяцей у Швэйцарыі.
6 траўня ў чвэрцьфінале чэмпіянату сьвету па хакеі зборная Беларусі згуляе з камандай Расеі.
Былыя палітвязьні сёньня праводзяць прэс-канфэрэнцыю, дзе зноў уздымуць пытаньне жыцьця і сьмерці Мікалая Аўтуховіча.
Управа ўнутраных спраў Магілёўшчыны просіць нацыянальныя аб’яднаньні дапамагчы ў выкрыцьці парушальнікаў закону. Замежнікаў такім чынам просяць даглядаць законапаслухмянасьць сваіх землякоў на Беларусі.
Загрузіць яшчэ