Мар’яна Грузьдзіловіч правяла з галадоўнікамі ўрок ангельскай мовы. Яна ўзяла ў сеціве англамоўны артыкул пра акцыю галадоўнікаў і разабрала яго з вучнямі.
З маленства памятаю -- пасьля дзіцячых сутычак бабуля вучыла: а ты, перш чым даць камусьці, апрабуй гэта на сабе. Перш, чым прычыніць крыўду іншаму, прычыні яе сабе, каб ведаць меру свайго ўчынку.
Пры галасаваньні ў швайцарскім Бэрне на штогадовым кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакею кандыдатура Беларусі перамагла ўжо ў першым туры.
Краіны Заходняй і Сярэдняй Эўропы ды ЗША сёньня адзначаюць перамогу над нямецкім фашызмам у ІІ сусьветнай вайне.
Чарговы Дзень блогера на сайце “Свабоды”, які першапачаткова плянаваўся на 9 траўня, пераносіцца на тыдзень.
8 траўня Эўропа адзначае Дзень перамогі над фашызмам. Менавіта ў гэты дзень усе супрацоўнікі амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі вось ужо дванаццаты год наведваюць Хатынь.
Моладзевыя актывісты працягваюць галадоўку салідарнасьці са зьняволенымі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Ўладзімерам Асіпенкам.
Актывісты грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская кааліцыя" ўсклалі кветкі да помніку невядомаму салдату на вайсковых могілках у Менску, а таксама да помніка Герою Савецкага Саюза Барысу Акрэсьціну.
На 1 траўня ў Беларусі зарэгістравана 9 998 ВІЧ-інфікаваных. Пераважная бальшыня інфікаваных – маладыя людзі 15-29 гадоў.
9 траўня лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі ускладуць кветкі і жалобныя вянкі да абэліску Перамогі у памяць аб загіблых падчас другой Усясьветнай вайны.
За мінулыя суткі ў сьвеце пацьверджана 478 новых выпадкаў заражэньня вірусам A/H1N1, паведамляе Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя.
Дарослых мужчынаў выклікаюць для “ўзгадненьня дадзеных воінскага ўліку”. Аднак зьвесткі ваенных білетаў цікавяць супрацоўнікаў менш за ўсё – здымаюць адбіткі пальцаў.
Больш за тры гадзіны прабылі ў Ленінскім адзьдзеле міліцыі Магілёва трое маладых людзей, якія разгарнулі на канцэрце гурту “Ляпіс Трубецкой” бел-чырвона-белыя сьцягі.
Калі музыкі сталі выконваць кампазыцыю “Freedom Belarus” моладзь разгарнула бел-чырвона-белыя сьцягі.
Сёньня ў Гомелі прадстаўнікі Aб’яднаных дэмакратычных сілаў ладзілі ля абласной управы ўнутраных спраў ланцуг памяці генэрала Юрыя Захаранкі.
Сёньня дэмакратычныя актывісты зь Менску й Гомеля наведалі ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёну Ўльяну Захаранку, маці гвалтоўна зьніклага 10 гадоў таму былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі.
Маці Юрыя Захаранкі ў Васілевічах на Гомельшчыне наведалі палітыкі, праваабаронцы, былыя палітвязьні, журналісты. Відэарэпартаж.
Актывісты Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня пачалі 7 траўня галадоўку пратэсту насупраць будынку Эўракамісіі і Рады Эўропы ў Брусэлі.
Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзыдэнта праваабарончай ініцыятывы “Östgruppen” Марціна Ўглы, надрукаванай у шэрагу швэдзкіх выданьняў.
У акцыі ва ўправе БНФ удзельнічаюць ужо сем чалавек. Да маладафронтаўцаў далучыліся яшчэ двое паплечнікаў. Гэта — Ірына Губская і Глеб Скоркін.
Пагадненьне паміж Беларусьсю і Ватыканам можа быць падпісана найбліжэйшым часам.
Так пішуць пра беларускага голкіпэра Андрэя Мезіна швайцарскія спартовыя аглядальнікі.
На віцебскага распаўсюдніка незалежнай прэсы склалі пратакол за тое, што ён “загрувашчвае вуліцу Леніна, усталяваўшы самаробны столік з друкаванай прадукцыяй”.
У Віцебску 7 траўня затрыманы грамадзкі актывіст Барыс Хамайда.
Буйным штрафам і адміністрацыйным арыштам плянуюць караць у Беларусі за публічную дэманстрацыю, выраб нацыскай сымболікі і атрыбутыкі.
Сёньня ў штаб-кватэры Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) у Цурыху пройдзе генэральная прэзэнтацыя заявак краінаў-кандыдатаў на правядзеньне хакейнага чэмпіянату сьвету 2014 году. Беларусь падае сваю заяўку ўжо трэці раз.
У Васілевічы да маці зьніклага 10 гадоў таму Юр'я Захаранкі паехалі палітыкі, журналісты, праваабаронцы. У Менску, Гомелі і іншых гарадах пройдуць акцыі напаміну.
Хакейная зборная Беларусі спыніла дагэтуль упэўненае шэсьце на чэмпіянаце сьвету ў Швэйцарыі. У ¼ фіналу беларусы ва ўпартым паядынку саступілі дзейным чэмпіёнам сьвету, расейцам, зь лікам 3:4.
7 траўня — 10 гадоў ад зьнікненьня былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. Усё радзей тэма зьніклых падымаецца сярод беларускай апазыцыі ды ў палітычных колах Эўропы.
Дзейнасьць слонімскай грамадзкай арганізацыі “Дзіцячы хосьпіс паліятыўнай дапамогі дзецям” цярпіць ад нястачы сродкаў. Ахвяраваньняў падчас крызісу практычна ніхто ня робіць.
Разам з Аляксандрам Казуліным, Аляксандрам Мілінкевічам, Зянонам Пазьняком, Станіславам Шушкевічам Івонка Сурвіла мела сустрэчу з чэскім прэм'ер-міністрам Мірэкам Тапаланкам.
Сёньня ў Бэрне а 17:15 паводле менскага часу адбудзецца першы чвэрцьфінальны паядынак чэмпіянату сьвету па хакеі. Гэта будзе сустрэча зборных Беларусі і Расеі.
"Я думаю, каб узяць ды ліст напісаць Лукашэнку – хай бы вы пашкадавалі мяне перад сьмерцю і сказалі: дзе ж мой сынок?”
Больш як удвая павялічылася колькасьць удзельнікаў галадоўкі салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам, якая праводзіцца ў штаб-кватэры БНФ.
На тры дні ў Менску ўвечары перакрываецца праспэкт Незалежнасьці з 22 да 24 гадзінаў ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі. У гэты час праходзіць рэпэтыцыя ганаровай варты да 9 траўня.
Дзіця будуць экстрана забіраць з праблемнай сям’і ў выпадку пагрозы яго жыцьцю і здароўю.
Дасьведчаныя апазыцыянэры кажуць: галадоўка мусіць праводзіцца паводле пэўных правілаў, сярод якіх – спрыяльныя ўмовы. Дык у якіх умовах праходзіць галадоўка салідарнасьці, якую трымаюць актывісты “Маладога фронту” ў штаб-кватэры БНФ?
Да галадоўкі ў падтрымку зьняволеных Мікалая Аўтуховіча і яго паплечнікаў далучыўся Алег Алкаеў, былы кіраўнік СІЗА ў Менску, так званай Валадаркі, дзе галадае зараз Аўтуховіч.
Госьць Начнога эфіру -- карэспандэнт Свабоды Віталь Цыганкоў, які стаў лаўрэятам прэміі БАЖ “Вольнае слова”.
Куды разьмяркоўваюць маладых выкладчыкаў, як выглядае адпрацоўка ў школах, зь якімі цяжкасьцямі сутыкаюцца маладыя спэцыялісты?
У Берасьці ля аблвыканкаму сабраліся прадпрымальнікі. Яны патрабавалі адмены рашэньня пра забарону зь сёньняшняга дня продажу піва і слабаалькагольных напояў у шапіках.
Сёньня ж абвясьціў бестэрміновую галадоўку берасьцейскі моладзевы актывіст Яўген Скрабец. Увечары ён прыяжджае ў Менск, каб далучыцца да сваіх паплечнікаў.
Віцебская абласная рада ТБМ падсумавала вынікі конкурсу “З родным словам”, абвешчанага на пачатку гэтага году cярод мясцовых газэт. Як высьветлілася, самыя беларускамоўныя выданьні на Віцебшчыне — гэта раённыя газэты.
Супрацоўнікі міліцыі завезьлі яго ў Маскоўскі РАУС Берасьця.
Гарантыяў іх вяртаньня аказалася замала. Пакрыўджанымі сябе адчуваюць швэйцарскія чарнобыльскія ініцыятывы.
Намесьніца галоўнага рэдактара газэты “Народная воля” Марына Коктыш раіць набываць чарговы нумар сёньня, як толькі ён паступіць у продаж.
Ад 8 лютага за кратамі менскай турмы знаходзяцца ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімер Асіпенка. Як перажываюць зьняволеньне іх родныя?<
Кастрычніцкі суд Магілёва 4 траўня пачаў разглядаць адміністрацыйную справу супраць мясцовай прадпрымальніцы Людмілы Бацюк, якая дапамагала алькаголікам пазбавіцца ад іх хваробы.
Загрузіць яшчэ