Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Народная воля” друкуе інтэрвію з генэралам Лапацікам


Намесьніца галоўнага рэдактара газэты “Народная воля” Марына Коктыш раіць набываць чарговы нумар сёньня, як толькі ён паступіць у продаж.

Журналістка нагадвае: “ Гэта той самы генэрал, чый рапарт у 2001 годзе на імя тагачаснага міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава трапіў у друк. Лапацік у сваёй размове з “Народнай воляй” закранае ня толькі некаторыя гучныя і рэзанансныя справы, але і разважае пра жыцьцё. І я думаю, што гэты нумар “Народнай волі” з самага ранку трэба расшукваць у шапіках “Белсаюздруку”, каб пачытаць тое, што кажа гэты цікавы і сьмелы чалавек”..

Былы начальнік крымінальнай міліцыі МУС генэрал-маёр Мікалай Лапацік ў 2001 годзе напісаў міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву рапарт, у якім выкладалася, хто й калі даў загад ліквідаваць Юры Захаранку, Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага.

І яшчэ пра адметныя публікацыі у сьвежых нумарах незалежнага друку. Вуліца Зыбіцкая можа зноў з’явіцца ў самым цэнтру Менску, паведамляе рэдактар газэты “Наша слова” Станіслаў Суднік:

“На першай старонцы мы даем адказ з Міністэрства культуры наконт вуліцы Зыбіцкай. Была такая вуліца ў Менску, пасьля яе назвалі Гандлёвай. Цяпер там усе дамы перабудоўваюцца. І Алег Трусаў – старшыня Таварыства беларускай мовы напісаў ліст, каб вярнулі старую назву. Паабяцалі гэта пытаньне разгледзець.

Друкуецца таксама матэрыял, прысьвечаны славутаму кампазытару Станіславу Манюшку. 5 траўня яму споўнілася бы 190 гадоў. А таксама друкуем інфармацыю пра падвядзеньне вынікаў конкурсу “Беларускі настаўнік – 2008 год”. Пісьменьнік Уладзімер Арлоў ачольваў журы. І мы пішам як пра вынікі, так і пра настаўніцу – спадарыню Трыгубаву з Лунінеччыны асобны матэрыял”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG