Радыё Свабода 16 траўня – у Дзень беларускае салідарнасьці – у Празе на Кршыжаўніцкім пляцы каля Карлавага мосту адбылася акцыя салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі Беларусі.
Паўло Зуб’юк, Кіеў Сёньня ў Кіеве адбылася традыцыйная акцыя салідарнасьці зь беларускімі дэмакратамі, вязьнямі сумленьня і сем’ямі зьніклых.
Любоў Лунёва, Менск Увечары каля кляштару бэрнардынцаў у Менску сабралася моладзь і грамадзкія дзеячы. Яны маліліся за вяртаньне касьцёлу сьвятога Язэпа вернікам, за Беларусь і за беларускіх палітычных зьняволеных, сьпявалі гімн “Магутны Божа”.
Радыё Свабода, Магілёў У Магілёве група грамадзкіх актывістаў з партрэтамі зьніклых і зьняволеных палітыкаў прайшла цэнтральнымі вуліцамі гораду.
Радыё Свабода, Полацак Дзень салідарнасьці адзначаны ў Полацку. Сёньня ўвечары мясцовыя маладафронтаўцы зладзілі пікет ля помніка сьвятой Эўфрасіньні Полацкай.
Радыё Свабода У сераду на вэб-сайце “Свабоды” адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь пісьменьнікам Сакратам Яновічам. Поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі чытайце на старонцы svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx
Галіна Абакунчык, Менск На працягу двух гадоў вернікі-каталікі дамагаюцца ад уладаў вяртаньня касьцёлу для набажэнстваў. Цяпер у гэтым будынку знаходзіцца архіў, а два месяцы таму стала вядома, што кляштарны комплекс касьцёлу зьбіраюцца перабудаваць у гатэльна-забаўляльны комплекс. Малітву салідарнасьці разам са старэйшымі вернікамі моладзь праводзіць кожную сераду. На месцы падзеі пабывала нашая карэспандэнтка.
Ігар Карней, Менск Сёньня канчаецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума, якая зьнікла ў горадзе Порт-Харкорт у Нігерыі 5 траўня. Выкрадальнікі запатрабавалі выкуп – 1 мільён 200 тысяч даляраў. 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў забіты мясцовы рэвалюцыянэр Адак Бора, які змагаўся за незалежнасьць багатага рэгіёну, дзе месьціцца і Порт-Харкорт. Амаль чатыры дзясяткі гадоў чальцы “Руху за вызваленьне дэльты Нігеру” адзначаюць 16 траўня як “Дзень памяці”. Калі баевікі не дачакаюцца выкупу, яны пагражаюць забіць закладніцу.
Любоў Лунёва, Менск Зь міліцыі Цэнтральнага раёну Менску вызваленыя чацьвёра ўдзельнікаў сёньняшняй акцыі каля кляштару бэрнардынцаў.
Любоў Лунёва, Менск Зь міліцыі Цэнтральнага раёну Менску вызвалены тры актывісткі моладзевага дэмакратычнага руху, затрыманыя надвячоркам каля станцыі мэтро “Няміга”.
Радыё Свабода, Менск Каля кляштару бэрнардынцаў сабралася моладзь, грамадзкія дзеячы. Яны моляцца за вяртаньне храму вернікам, за Беларусь, за палітычных зьняволеных, сьпяваюць гімн “Магутны Божа”.
Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі трох актывістак моладзевага дэмакратычнага руху каля станцыі мэтро “Няміга” Насту Шышкову, Касю Дзядкоўскую і Алесю Кавалеўскую.
Іна Студзінская, Менск Падчас традыцыйнага веснавога аб’езду сталіцы мэру Менску Міхаілу Паўлаву не спадабалася вялікая колькасьць спадарожнікавых талерак і кандыцыянэраў на фасадах цэнтральных вуліц. Гэтыя прылады нібыта псуюць выгляд гораду — таму гарадзкія ўлады пачалі барацьбу са спадарожнікавымі талеркамі. Пакуль уладальнікаў спадарожнікаў папярэджваюць.
Галіна Абакунчык, Менск Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Аляксій ІІ і першаярарх Расейскай праваслаўнай царквы ў замежжы Лаўр 17 траўня падпішуць “Акт аб кананічных зносінах і аднаўленьні адзінства ў Памеснай Расейскай праваслаўнай царкве”. Як гэтае аб’яднаньне паўплывае на дзейнасьць Беларускага экзархату расейскай праваслаўнай царквы, а таксама рэлігійную сытуацыю ў Беларусі?
Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў выпусках навінаў Польскага радыё некалькі разоў закраналася сытуацыя ў гістарычнай забудове Горадні. "Улады пачалі перабудову старога цэнтру, што можа пагражаць стратамі для архітэктуры", – гаворыцца ў камэнтарах.
Радыё Свабода Такую колькасьць склала насельніцтва Беларусі на 1 красавіка 2007 году.
Радыё Свабода Палітык Павал Севярынец, які адбывае пакараньне абмежаваньнем волі (так званую “хімію”), атрымаў чарговы адпачынак. Сёньня ён выехаў зь вёскі Малое Сітна, дзе адбывае пакараньне за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году, у Віцебск. У спэцкамэндатуры паведамілі, што на працу ён мусіць выйсьці 21 траўня.
Валянцін Жданко, Менск Новая перадача сэрыі “Паштовая скрынка 111” (эфір 16 траўня).
Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 16 траўня, сераду. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.
Ганна Соўсь, Менск Менгарвыканкам забараніў правядзеньне мітынгу супраць адмены льготаў 20 траўня на плошчы Бангалор. Адпаведную заяўку падавалі актывісты моладзевых і студэнцкіх арганізацыяў.
Любоў Лунёва, Менск Сёньня – Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі, які штомесяц адзначаецца ў Беларусі ад кастрычніка 2005 году. Акцыі ў Дзень салідарнасьці праводзіліся ў розных фарматах – ад жывых ланцугоў да расклейваньня партрэтаў і вывешваньня расьцяжак. Неаднойчы супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі дзясяткі актывістаў моладзевага руху за ўдзел у акцыях.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Акруговы суд ва Ўроцлаве вырашыў не выдаваць беларускім уладам 30-гадовага беларуса Максіма Раменчыка – ягонай экстрадыцыі дамагалася беларуская пракуратура, абвінавачваючы Раменчыка ў разбоі. Абаронцы беларуса дааводзілі, што гэта перасьлед за палітычную дзейнасьць.
Ігар Карней, Менск 23 траўня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачнуць разглядаць законапраект аб адраснай сацыяльнай дапамозе і ўпарадкаваньні льготаў. На практыцы рэвізія азначае, што дапамога будзе аказвацца толькі тым катэгорыям насельніцтва, чый месячны прыбытак на аднаго чалавека ў сям’і не перавышае 60% базавага пражытковага мінімуму, альбо крыху больш за 100 тысяч рублёў. Пакуль толькі дзьве сацыяльныя групы пратэстуюць супраць новаўводзінаў, ініцыяваных асабіста Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта – студэнты й інваліды, якія ладзяць акцыі ў абарону сваіх правоў.
Радыё Свабода З панядзелка да пятніцы на хвалях “Свабоды” пасьля 22-й гадзіны – жывыя гутаркі зь цікавымі людзьмі, агляды беларускага сеціва, досьледы сур''ёзных праблемаў і кур''ёзных выпадкаў, апытаньні, творы беларускіх літаратараў у аўтарскім чытаньні, пераклады з замежнай літаратуры, навіны музыкі, кіно, тэатру.
Радыё Свабода Ці хацелі б вы стаць рок-зоркай? Апытаньне “Свабоды”.
Радыё Свабода Чый твар зь вядомых беларусаў вам было б прыемна бачыць на рэклямных шчытах? Апытаньне на плошчы Перамогі ў Менску.
Юлія Шарова, Менск Аляксандар Лукашэнка падпісаў плян мерапрыемстваў у справе рэалізацыі піяр-акцыі “Ірына Дарафеева – твар Беларусі”. Выявы і лягатыпы сьпявачкі зьявяцца на бігбордах, торбах і пушках зэфіру. Ці ёсьць у Беларусі свае сэкс-сымбалі? І ці здолее спадарыня Дарафеева здабыць такі тытул пасьля піяр-акцыі?
Сяргей Астраўцоў, Горадня Прадстаўнікі грамадзкасьці пачалі актыўна выступаць супраць рэканструкцыі гістарычнай забудовы Горадні, і ўлады часова паўстрымалі свае дзеяньні.
Радыё Свабода .
Радыё Свабода 17 траўня Партыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Алексій ІІ і першагерарх Рускай праваслаўнай царквы ў замежжы Лаўр падпішуць “Акт аб кананічных зносінах і аднаўленьні адзінства ў Памеснай Рускай праваслаўнай царкве”. Паводле гэтага дакумэнту, замежная царква аб’ядноўваецца з РПЦ. Разам з тым царква ў замежжы будзе захоўваць пэўную аўтаномію ў прызначэньні сьвятароў і ў распараджэньні маёмасьцю. Аднак Маскоўская патрыярхія атрымае права ўхваляць прызначэньне япіскапаў царквы за мяжой. Сьвятары праваслаўнай царквы ў замежжы будуць памінаць патрыярха Маскоўскага і Усея Русі ў малітвах.
Паводле БелаПАН Сёньня мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт падпісаў указ аб прыпыненьні права выкананьня асноўных сьвятарскіх абавязкаў клірыку менскага Сьвята-Пакроўскага прыходу Аляксандру Шрамко і залічыў яго за штат да часу пакаяньня.
Віталь Сямашка, Ветрына, Полацкі раён Новая перадача сэрыі "Палітычная геаграфія".
Радыё Свабода Прадстаўнікі беларускай ітэлігенцыі – народныя паэты, пісьменьнікі, гісторыкі і літаратуразнаўцы, а таксама лідэры ўсіх палітычных партыяў зьвярнуліся да грамадзкасьці з заклікам 30 траўня ў 14 гадзінаў прыйсьці ў Савецкі суд на Лагойскі тракт, 3 і падтрымаць актывістаў «Маладога фронту» падчас палітычнай расправы над маладзёнамі.
Радыё Свабода У Магілёве распачаўся нацыянальны сэмінар “Досьвед і пэрспэктывы міжнароднай постчарнобыльскай супрацы”.
Радыё Свабода У Падмаскоўі невядомыя напалі на гастарбайтэраў. Як паведамілі «Новому Региону» ў прэсавай службе міліцыі Маскоўскай вобласьці, учора ў 2.30 ночы ў інтэрнат па вуліцы Ігнацьеўскай гораду Зьвянігарад уварваліся 5 чалавек у масках. Яны выламалі дзьверы аднаго з пакояў, дзе жылі 5 грамадзянаў Таджыкістану і грамадзянін Беларусі.
Радыё Свабода Канцэрт-прэзентацыя новага альбому гурту “Крама”, заплянаваны на 30 траўня ў менскім клюбе NIGHT STAR, забаронены.
Радыё Свабода У Менску 16 чэрвеня адбудзецца міжнародная канферэнцыя "Камунізм -- на міжнародны трыбунал". У ёй возьмуць удзел беларускія і польскія дасьледчыкі гісторыі палітычных рэпрэсій.
Радыё Свабода Сьцяг залунаў каля паловы на адзінаццатую начы ўзбоч аўтатрасы Полацак-Віцебск, недалёка ад пасёлку "Кіраўскі". Мінакоў па позьнім часе на дарозе амаль не было, затое бел-чырвоны-сымбаль быў выдатна відаць аўтамабілістам, якія ехалі ў абодвух накірунках.
Радыё Свабода, Магілёў Гадавіну моўнага рэфэрэндуму 1995 году ў Магілёве адзначылі вечарынай беларускай літаратуры. Арганізавала мерапрыемства гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы.
Вячаслаў Ракіцкі, Прага Нелегальная іміграцыя застаецца адной з самых вострых праблемаў для Эўрапейскага Зьвязу. Паводле інфармацыі польскай “Газэты выборчай”, Эўрапейская камісія прапануе агульную іміграцыйную палітыку, якая мае паставіць бар’ер на шляху нелегальных мігрантаў у аб’яднаную Эўропу.
Любоў Лунёва, Менск А 19-й гадзіне ў цэнтры Менску адбылася моладзевая акцыя. Паблізу “Макдоналдзу” на Нямізе актывісты дэмакратычнага руху прымацавалі на адміністрацыйным будынку бел-чырвона-белы сьцяг.
Радыё Свабода Новую цану на бэнзін ад 14 траўня вызначыў канцэрн “Белнафтахім”. У сярэднім цэны на нафтапрадукты падвышаюцца на 5%.
Міхал Карневіч, Горадня Група выкладчыкаў Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы зьвярнулася з заклікам да ўладаў. Выкладчыкі патрабуюць спыніць разбурэньне гістарычнай часткі Горадні.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Дванаццаць гадоў таму ў Беларусі адбыўся рэфэрэндум, па якім скасавалі дзяржаныя сымбалі — бел-чырвона-белы сьцяг і Пагоню. Як вы лічыце: ці варта вярнуць нацыянальныя сымболі? На гэтае пытаньне адказвалі жыхары Горадні.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшaва Былы апазыцыянэр, палітвязень, а цяпер галоўны рэдактар найбольш масавай ва Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропе “Газэты выборчай” Адам Міхнік заклікаў цалкам адкрыць усе архівы камуністычных спэцслужбаў часоў ПНР.
Сяргей Астраўцоў, Горадня У панядзелак зьявіўся адкрыты зварот да гарадзкіх уладаў і да гараджанаў, у якім гаворыцца, што непрадуманая рэканструкцыя абарочваецца адчувальнымі стратамі для гістарычнага аблічча Горадні.
Радыё Свабода Гомельcкая актывістка ПКБ Марыя Багдановіч зьвярнулася ў суд Цэнтральнага раёну Гомелю з пазовам да гарвыканкаму.
Валянцін Жданко, Менск Новая перадача сэрыі “Паштовая скрынка 111”.
Загрузіць яшчэ