Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля касьцёлу сьвятога Язэпа ў Менску прайшло набажэнства


Галіна Абакунчык, Менск На працягу двух гадоў вернікі-каталікі дамагаюцца ад уладаў вяртаньня касьцёлу для набажэнстваў. Цяпер у гэтым будынку знаходзіцца архіў, а два месяцы таму стала вядома, што кляштарны комплекс касьцёлу зьбіраюцца перабудаваць у гатэльна-забаўляльны комплекс. Малітву салідарнасьці разам са старэйшымі вернікамі моладзь праводзіць кожную сераду. На месцы падзеі пабывала нашая карэспандэнтка.

Сёньня, у Дзень беларускай салідарнасьці, каля касьцёлу моладзі было асабліва шмат.



Юнак: Тое, што мы цяпер тут – гэта нашая грамадзянская пазыцыя. Нельга, каб у нас час руйнаваліся сьвятыні”.

Юнак: “У касьцёлах богаслужэньне вядзецца па-беларуску, і таму зруйнаваньне сьвятыні – гэта ўдар і па мове. Гэта ў традыцыі нашых уладаў”.

Моладзь сьпявае касьцельныя песьні

Падчас імшы маладыя людзі таксама зьбіралі подпісы ў абарону старадаўніх кляштарных муроў. Вернікі кажуць, што гэтых подпісаў ужо дзясяткі тысяч.

“Подпісы зьбіраюцца ўсюды: у інстытутах, у розных арганізацыях, на вуліцы. Зьбіраюць розныя людзі, бо гэта Божая справа”, – сказала адна зь верніц.

Памаліцца за сьвятыню прыйшлі таксама многія вядомыя людзі, у тым ліку выкладчык зачыненага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэю Лявон Баршчэўскі разам з дачкой.

“Змагацца за вяртаньне сьвятыні вернікам – усё жыцьцё ў гэтым змаганьні. Я ня мог не адгукнуцца, калі даведаўся, што тут будзе набажэнства. І вось прыйшоў разам з дачкой”, – сказаў Лявон Баршчэўскі.

Лявон Баршчэўскі разам з дачкой сярод вернікаў

Адна з арганізатарак акцыі Ганна Сіўчык кажа, што малітвы каля касьцёлу Язэпа ладзяцца ўжо два гады, але і па сёньня яго лёс застаецца няпэўным:

“У панядзелак адбывалася паседжаньне ўлады, але што там было вырашана, невядома. Але што б гэтыя людзі ні вырашалі, яны дарэмна спадзяюцца, што яны могуць вырашыць лёс гэтай сьвятыні. Яго можа вырашыць толькі Бог. А тыя людзі, якія ўзялі на сябе функцыю Бога, могуць вырашыць хіба толькі свой лёс”.

На завяршэньне імшы яе ўдзельнікі прасьпявалі гімн “Магутны Божа” і запалілі на прыступках сьвятыні сьвечкі. Усё гэта адбывалася пад пільным наглядам супрацоўнікаў АМАПу і людзей у цывільным.

Сьвечкі каля прыступак касьцёлу

• Удзельнікі акцыі ля кляштару бэрнардынцаў вызваленыя зь міліцыі, 16.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG