Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: выкладчыкі ўнівэрсытэту патрабуюць спыніць руйнаваньне


Міхал Карневіч, Горадня Група выкладчыкаў Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы зьвярнулася з заклікам да ўладаў. Выкладчыкі патрабуюць спыніць разбурэньне гістарычнай часткі Горадні.

У звароце выкладчыкі сьцьвярджаюць, што пад выглядам рэстаўрацыі “адбываецца фактычнае зьнішчэньне непаўторных па сваіх асаблівасьцях будынкаў і помнікаў архітэктуры, зьмяняецца гістарычнае аблічча Горадні, зьнікае яго самабытны калярыт”.

Сярод аўтараў звароту дацэнты Анатоль Брусевіч і Ала Петрушкевіч, а таксама старшая выкладчыца ГрДзУ Сьвятлана Тарасава — усе яны выкладаюць на факультэце беларускай філялёгіі.

Яны таксама нагадваюць уладам, што ў гісторыі Горадні ўжо былі старонкі, калі спрабавалі перакрэсьліць мінулае. Таму й зьніклі такія помнікі, як Фара Вітаўта, гістарычны будынак чыгуначнага вакзалу ды іншыя.

• Алесь Краўцэвіч: “Зьнішчаецца асяродзьдзе ўнікальнага гораду Беларусі”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG