Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падмаскоўе: напад на беларускіх гастарбайтэраў


Радыё Свабода У Падмаскоўі невядомыя напалі на гастарбайтэраў. Як паведамілі «Новому Региону» ў прэсавай службе міліцыі Маскоўскай вобласьці, учора ў 2.30 ночы ў інтэрнат па вуліцы Ігнацьеўскай гораду Зьвянігарад уварваліся 5 чалавек у масках. Яны выламалі дзьверы аднаго з пакояў, дзе жылі 5 грамадзянаў Таджыкістану і грамадзянін Беларусі.

Нападнікі зьбілі жыхароў, забралі асабістыя рэчы і грошы гастарбайтэраў. Пасьля чаго злачынцы ўцяклі.

Аднаго з нападнікаў затрымала міліцыя. Гэта быў 26-гадовы беспрацоўны грамадзянін Таджыкістану. Цяпер шукаюць ягоных саўдзельнікаў. Вядзецца сьледзтва.

• У Расеі згарэлі 4 гастарбайтэры зь Беларусі • Беларускія "гастарбайтэры" ў Расеі атрымаюць падатковую палёгку
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG